Как в гродненской детской музыкальной школе искусств №1 имени Ю.В. Семеняко открывают таланты

Как в гродненской детской музыкальной школе искусств №1 имени Ю.В. Семеняко открывают таланты

В детской музыкальной школе искусств учебные программы корректируются с учетом возможностей и способностей учеников.

В среднем 15% от общего числа выпускников школы продолжают обучение в профильных колледжах и училищах.

IMG_2872.jpg

Педагоги активно занимаются поиском юных дарований, в первую очередь в общеобразовательных школах города. Они приходят в классы, общаются с учителями музыки, организуют выездные концерты. 

Раскрыть новые таланты помогают и традиционные городские конкурсы, организатором которых стала детская музыкальная школа искусств. Среди них проект «MUSICA CORDIS», который берет свое начало в 2014 году. Постоянным членом жюри этого конкурса юных исполнителей является выпускник школы, известный пианист и преподаватель Гродненского музыкального колледжа Алексей Петров.

IMG_2631.jpg

Еще одно яркое музыкальное событие, которым гордится ДМШИ, – фестиваль-конкурс белорусской музыки, который проходит раз в два года. Традиция его проведения довольно давняя и зародилась еще в 1962 году. Семь лет назад фестиваль-конкурс приобрел статус городского мероприятия. 

IMG_2645.jpg

В эти дни большой и дружный коллектив педагогов и учеников отмечает 80-летие учреждения. Одним из самых ярких подарков стало письмо с редким документом из личного архива бывшей ученицы школы – лауреата всесоюзных фестивалей и республиканских конкурсов Софии Солдатовой, урожденной Бойко. Благодаря свидетельству о музыкальном образовании, принадлежавшем ее отцу, выяснилось, что музыкальная школа гораздо старше, чем считалось все это время. Дата на документе – 1931 год, в это время здесь существовал филиал Львовского музыкального института. Обучались в нем музыканты старшего поколения, среди них Петр Анатольевич Бойко – по классу скрипки. 

IMG_2595.jpgIMG_2601.jpgIMG_2610.jpgIMG_2590.jpg

София Солдатова провела целое исследование и выяснила, что еще в XVII веке в Гродно была музыкальная бурса, которая стала родоначальницей современной детской школы искусств. Да и 80 лет назад это учебное заведение являлось единственным в своем роде в Гродно. Тогда в школе было 12 учителей и 60 учеников. Занятия шли по классу духовых инструментов, баяна, фортепиано и скрипки. 

IMG_2712.jpgIMG_2761.jpg

– Невзирая на то, что сейчас развивается множество музыкальных направлений, детская музыкальная школа искусств по сей день остается академической и придерживается классического направления в работе, – рассказывает директор школы Сергей Лащук. – Тем не менее консервативными нас назвать нельзя, ведь мы не отказываемся от знакомства с разными стилями и направлениями в музыке, наши ученики исполняют разные музыкальные произведения.

Сегодня учениками ДМШИ являются 1300 ребят, их обучают более 140 педагогов.

– В прошлом году мы открыли класс контрабаса. Детей там занимается не так много, ведь инструмент имеет свою специфику, в первую очередь из-за его размера, – замечает директор школы искусств. – А уже в этом году готовим к поступлению в музыкальный колледж по классу контрабаса одного из своих учеников.

IMG_2845.jpg

За восемь десятилетий детская музыкальная школа искусств стала альма-матер для множества талантливых композиторов и музыкантов. Среди них первый заместитель министра культуры Республики Беларусь с 1996 по 2010 годы, а ныне первый заместитель генерального директора Национального академического театра оперы и балета Владимир Рылатко, художественный руководитель Белорусской государственной филармонии Юрий Гильдюк, председатель Белорусской ассоциации педагогов фортепиано, академик Национальной академии образования Вадим Яконюк и его брат, который выбрал стезю журналистики, – Донат Яконюк, заместитель директора главной дирекции программ белорусского телевидения.

Гордость детской музыкальной школы искусств –  заслуженный деятель искусств Виктор Войтик, художественный руководитель ансамбля народной музыки Леонид Захлевный, лауреат и дипломант международных, всесоюзных, республиканских конкурсов и фестивалей Владимир Кондрусевич, инициатор воссоздания Гродненской капеллы, ее художественный руководитель в период с апреля 1992 по август 1996 годов Андрей Бондаренко.

IMG_2642.jpgIMG_2663.jpgIMG_2669.jpg

В музыкальной сфере каждому известны имена ярчайшего гитариста Европы Павла Кухты, пианиста Вячеслава Спиридонова, а также Виктора Пузыни, солиста квартета кларнетистов при Национальном академическом концертном оркестре под управлением Михаила Финберга и многие другие.

Об успехах в цифрах

За последние пять лет в 179 конкурсах различных уровней 590 учащихся детской музыкальной школы искусств завоевали 17 Гран-при, более 350 юных музыкантов получили звание лауреата, 116 стали дипломантами. Учащиеся ДМШИ 21 раз были отмечены поощрением специального фонда Президента Республики Беларусь по поддержке талантливой молодежи.

“Музыкаю блаславёны…”. Імпрэсія-успамін Даната Яканюка да 80-годдзя Гродзенскай музычнай школы №1 імя Юрыя Семянякі.

80 год таму, праз месяц пасля вызваленя Заходняй Белрусі з-пад польскай акупацыі, у Гродне, 16 кастрычніка 1939 года, пачала сваю сапраўды гістарычную дзейнасць музыная школа. Першым дырэктарам быў прызначаны Уладзімір Ілліч Янаў. Пасля вайны ужо восенню 1944 года школа атрымала двухпавярховы з мансардаю цагельны будынак, што на рагу сучасных вуліц Карбышава і Тэлеграфнай. Завезлі некалькі піяніна. А праз пэўны час – і раяль, які ўзгрувасцілі ў зале на другім паверсе.

Гэта быў будынак былой польскай установы. Яго самай адметнай прыкметай была ўнікальная стыльная зашклёная веранда. А ў ёй на столі – казка, там… спеў вінаград! Дваццаць квадратных метраў верандавай столі былі ўпрыгожаны разнЫм размаляваным гарэльефам: галінкі, лісце і гронкі драўляна-фарбаванага вінаграда.

Веранда тады была другім, непарадным, уваходам у будынак. Парадны выходзіў на вуліцу Тэлеграфную. Насупраць былі непрывабныя аднапавярховыя хаты з залапленымі лістамі іржавай бляхі дахамі, тыповыя для малазаможных гараджан даваеннага часу. Праз прахадныя двары тых хат можна было амаль наскрозь прайсці забудаваны прамежак вуліц Сацыялістычнай і Тэлеграфнай да Ажэшковай, чым мы і карысталіся.

Вугал Сацыял¦стычнай ¦ Карбышава леваруч будынак муз школы прыкл 1946 г.jpg

Вось сюды, у гэты будынак, што узвышаўся па-над тымі залапленымі бляхай стрэхамі суседніх дамкоў, і ўвайшоў я напрыканцы лета 1949-га, пяцігадовы хлопчык, трымаючыся за руку мамы. Тады і убачыў гронкава-вінаградную казку ўпершыню. Як аказалася, мама прывяла мяне ў Мой Храм, у якім я атрымаў сваё другое – музычнае Хрышчэнне. Менавіта тут, пасля спеваў мамы, я зразумеў, навучыўся разумець боскую мову музычных геніяў. Тут мяне навучылі спяваць, іграць на скрыпцы, фартэпіяна. Тут я пачуў і запомніў музыку опер-сімфоній-санат класікаў.

Цяпер з гордасцю і глыбокай удзячнасцю я гавару: сёлета – юбілей МАЁЙ Альма-матэр. Дзе б я ні вучыўся і ні працаваў, паўсюдна і па-над усім у мяне панавала Музыка. Значна пазней зразумеў, што валодаю, як і ўсе выхаванцы нашай школы, усявышняю моваю, моваю “другой філасофіі”, як казаў музыколаг Сярэднявечча Мікалай Дылецкі.

Насамрэч, мне было пяць з паловаю год, калі я стаў, пасля абавязковага іспыту на слых і на рытм, вучнем дашкольнага класа. Не ўмеў ні чытаць, ні пісаць. На урокі прыходзіла мама, запісвала і потым дома кіравала маімі заняткамі.

А самым першым маім настаўнікам у жыцці стаў каларытны чалавек і музыкант, скрыпач і педагог Іван Макаравіч Сагайдачны. Тады ў музычнай школе ў кожнага вучня галоўным быў настаўнік па спецыяльнасці. Яго урокам былі адведзены дзве трэці кожнай старонкі дзённіка.


Прыкл 1950 -ван Макаав¦ч Сайдачны ля ганку ¦ веранды музшколы.jpg
Прыкл. 1950 Іван Макаравіч 

У той час (з 1944 па 1952) у Гродне дзейнічаў Дзяржаўны хор БССР на чале з яго арганізатарам Рыгорам Шырмам (сёння – Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Р.Шырмы, якая ў 1952 годзе была пераведзена ў Мінск). У тым хоры спявала мая хросная мама – цётка Ала Туроўская. Дарэчы, у той час там канцэртмайстрам працаваў і будучы старшыня Саюза кампазітараў Беларусі, будучы народны артыст рэспублікі Юрый Семяняка. Імя яго і носіць сёння мая Альма-матэр.

Цётка Ала добра іграла на гітары, фартэпіяна, спявала. Аднойчы, калі я хацеў пазаймацца дома на скрыпцы, усе струны былі спушчаны. Цётка Ала настроіла скрыпачку-чацвярцінку як магла – па тэрцыях (як гітару, а скрыпка ж строіцца па квінтах). На наступным уроку Іван Макаравіч, калі пачуў маю ігру і узяў маю скрыпачку, дык добра парагатаў. Гэта стала нашай вясёлай сямейнай гісторыяй.

А сёлета, падчас нашай гарадзенскай сустрэчы з Вячаславам Корневым, тэатральным рэжысёрам, таксама былым вучнем Сагайдачнага, Слава нагадаў яшчэ адну гумарную школьную гісторыю, што звязана была з “курыльшчыкам” Сагайдачным. У сёмым класе школы, я, як выпускнік-скрыпач, быў канцэртмайстрам Школьнага сімфанічнага аркестра. Дырыжыраваў Іван Макаравіч. І вось аднойчы на рэпетыцыі Слава бачыць: дыміцца рукаў маёй фірменнай гімнасцёркі. Гэта з папіросы Сагайдачнага-дырыжора выпаў попел, і задымілася мая ўніформа! А я іграў: канцэртмайстар жа, нельга спыняцца!

Вобраз Івана Макаравіча, майго самага-самага першага настаўніка ў жыцці назаўжды са мною. І ў памяці яго вучняў. А іх багата. Назаву зараз толькі імёны некалькіх – маіх сяброў з музычнашкольных гадоў і тых, каго памятаю і з кім давялося мне ісці побач па прафесійным жыцці, звязаным з Музыкаю. Сярод іх – згаданы ўжо Вячаслаў Корнеў. Мы былі першымі выпускнікамі-скрыпачамі гэтай установы (1959-1963). Пасля Вячаслаў паступіў у Мастацка-тэатральны інстытут (сёння Акадэмія мастацтваў) на рэжысёрскі факультэт. Працаваў рэжысёрам у тэатрах Гродна, Віцебска, Гомеля.

На год маладзейшы ў школе быў Анатоль Клінкевіч, у якога ад прыроды былі выключныя здольнасці скрыпача-віртуоза. Па жыцці мы так і ішлі побач: у школьным сімфанічным аркестры на чале з І.М. Сагайдачным –

за адным пультам, у вучэльні – саліравалі ў Канцэрце для дзвюх скрыпак з аркестрам Баха. У апошнія гады свайго жыцця (яго не стала ў снежні 2017) Анатоль у гарадзенцаў заслужыў славу таленавітага майстра-рэстаўратара струнных інструментаў. Ён і яго майстэрня ў Гродне былі надзейнай базаю рэстаўрацыі інструментаў усіх струннікаў горада і вобласці.

Таксама маладзейшыя на год Пётр Бруенок, Валодзя Журня, Валодзя Рылатка, і яны прайшлі пачатковую школу ў Івана Макаравіча, а заканчвалі яе, як і я, ужо ў наступніка Сагайдачнага – Івана Георгіевіча Гусенцава. Валодзя Журня і Валодзя Рылатка паступілі ў нашу кансерваторыю ў клас альта.

Можна адзначыць цікавую біяграфічную асаблівасць ці не ўсіх былых навучэнцаў нашай гарадзенскай музыкалкі, каго ўзгадваю: так ці інакш, менавіта яна, Музычная школа і яе настаўнікі, музыка вызначылі і асабісты лёс большасці яе выпускнікоў. Так, Пётр Бруенок пазнаёміўся са сваёй будучай жонкаю падчас рэпетыцыі ўніверсітэцкага аркестра. Студэнтка фізмата БДУ Рая іграла на …скрыпцы. І не абы як: на выпускным справаздачным канцэрце Мінскай музычнай школы ў Заводскім раёне, саліравала на сцэне філармоніі ў Канцэрце Баха, а акампаніраваў Дзяржаўны сімфанічны аркестр! Па заканчэнні гістарычнага факультэта БДУ Пётр Бруенок, ужо з жонкаю, вярнуўся ў Гродна, працаваў у агульнаадукацыйнай і музычнай школах. Яго ўнучка Алёна таксама прайшла нашу “музыкалку”, сёння – навучэнка Музычнай гімназіі-каледжа пры Акадэміі музыкі ў Мінску. Скажам, дынастыя, музычнай школаю Гродна спараджаная…

Уладзімір Рылатка з нашай кагорты гарадзенцаў-скрыпачоў быў наймалодшы. Па заканчэнні кансерваторыі па класу альта, працаваў артыстам Камернага аркестра Беларусі ў часы, калі ім кіраваў арганізатар і дырыжор аркестра, арганіст і кампазітар Алег Янчанка. Затым – выкладчыкам музычнай вучэльні Мінска. Потым – у Міністэрстве культуры: начальнік упраўлення кадраў, намеснік і першы намеснік міністра культуры шмат гадоў. У апошні час – намеснік дырэктара Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі, прафесар Акадэміі музыкі па класу альта. Яго сын Алег – таксама скрыпач, лаўрэат міжнародных конкурсаў. І тут дынастыя, распачатая ў Гарадзенскай музычнай школе.

І мой прафесійны шлях распачаўся менавіта ў нашай музычнай школе: Гродзенская музвучэльня–кансерваторыя–артыст сімфанічнага аркестра–аспірантура–радыё-і тэлежурналістыка (музычны каментатар Беларускага радыё, стваральнік музычна-мастацкай “Тэлесябрыны”). Журналісцкі лёс падарыў мне колькі сімвалічных “колаў жыцця” – сустрэч праз гады з тымі, з кім сустракаўся, бачыўся, сябраваў менавіта ў гады вучобы ў нашай музшколе. Сярод такіх “колаў” – сустрэча праз дваццаць год пасля

заканчэння школы з маім настаўнікам па скрыпцы Іванам Георгіевічам Гусенцавым. Мы ўсе й не маглі падумаць, што наш настаўнік Іван Георгіевіч партызаніў на Віцебшчыне. І вось я, каментатар Беларускага радыё, даведваюся, што ў маі 1975 года ў Мінск з’язджаюцца былыя партызаны, удзельнікі самадзейных партызанскіх ансамбляў, агітбрыгад, стваральнікі песень і вершаў пра партызанскую барацьбу. І ўявіце маё здзіўленне і радасць: у спісе удзельнікаў – імя майго настаўніка, былога байца партызанскай брыгады Аляксея, якую называлі так у гонар яе камандзіра Аляксея Фёдаравіча Дануканава, Героя Савецкага Саюза!

Вось у гэтай брыгадзе ў 1943 годзе ўзнік партызанскі ансамбль, у якім выступаў і наш настаўнік. А праславіўся скрыпач і самадзейны кампазітар Іван Гусенцаў тым, што стварыў тады “Марш аляксееўцаў”, які і ўспомнілі былыя партызаны падчас сустрэчы.

Вясна 1950-51 Ля нашага дому Данат са скрыпкай ¦ брат Вадз¦м.jpg
Вясна 1950-51. Данат са скрыпкай і брат Вадзім

Як журналіст, я з асаблівым пачуццем ствараў матэрыялы, звязаныя з творчасцю землякоў – выпускнікоў нашай школы. І якія гэта імёны! Браты Юры (піяніст) і Віктар (скрыпач) Гільдзюкі, сыны Мікалая Георгіевіча Гільдзюка, трэцяга дырэктара нашай школы. Юры – заслужаны артыст рэспублікі, прафесар Акадэміі музыкі, нязменны мастацкі кіраўнік Беларускай дзяржаўнай філармоніі дзясяткі гадоў. Плеяда кампазітараў розных узростаў – Віктар Войцік, заслужаны дзеяч мастацтваў рэспублікі, прафесар Акадэміі музыкі. Народны артыст рэспублікі кампазітар Леанід Захлеўны, мастацкі кіраўнік ансамбля “Бяседа”. Стваральнік эпахальных спектакляў Вялікага тэатра оперы і балета, кампазітар Уладзімір Кандрусевіч.

Мой брат Вадзім Яканюк датэрмінова скончыў гарадзенскую музычныю школу, Гродзенскую музвучэльню, кансерваторыю, аспірантуру. Быў першым прарэктарам Акадэміі музыкі, доктар педагагічных навук, прафесар. Яго сын Аляксандр Яканюк – скрыпач, прафесар Вышэйшай музычнай школы ў Кёльне. Сваіх двух сыноў ён таксама далучае да Свету Музыкі. Дынастыя, што закладзена ў нашай гарадзенскай школе.

І спіс выдатных суайчыннікаў – выхаванцаў гарадзеннскай Альма-матэр доўгі. Я ж узгадаў толькі тых з амаль пяці тысяч выпускнікоў школы , з кім вучыўся і з кім мяне спалучыў прафесійны лёс.

прыкл 1951-52 г Новы год у Муз школе глядз¦ сп¦с.jpg
Прыкл. 1951-52 г. Новы год