Калядныя сустрэчы адбыліся ў музеі-сядзібе Агінскага ў Залессі

Калядныя сустрэчы адбыліся ў музеі-сядзібе Агінскага ў Залессі

На Калядныя сустрэчы ў музей-сядзібу М. К. Агінскага завіталі сёння салісты камернага ансамбля "Класік-авангард", паэт-песеннік Вольга Роўная, кампазітар Генадзь Маркевіч, спевакі Вольга Плотнікава і Яўген Курасаў.
Іх усіх аб'ядноўвае агульная творчасць.
Вольга Плотнікава і Яўген Курасаў спяваюць песні на словы Вольгі Роўнай.
У выкананні беларускай поп-зоркі прагучалі песні "З днём нараджэння, мама", "Гузік" і інш.
Вакальная група "Залесянка" таксама праспявала песню на словы сваёй зямлячкі В. Роўнай , музыку да якой напісала Тамара Сініла.
Прывітаць паэтку прыйшлі і яе колішнія настаўнікі з Залескай сярэдняй школы.
8dd73f65c37d5dc86757221a4744c092.jpg0ee5f8c95146ce0dca611f4fdd1c1204.jpg60f856b8f390f60e3dc0e6690a3d05e1.jpgea3bbcd8caea18f313d1af8f326771cf.jpgee0431370c55aae4df6e1133818f3447.jpg
Редакция газеты «Гродненская правда»