Карагоды, казачныя легенды і смачная гарбата. Як у Гродне адзначаць Купалле

Карагоды, казачныя легенды і смачная гарбата. Як у Гродне адзначаць Купалле

У пачатку ліпеня здаўна адзначаецца свята Купалле. Гэта з самых старажытных і, безумоўна, магічных святаў, якое ахутана таямніцай. Купалле прысвечана летняму сонцастаянню і росквіту зямлі.

Свята Івана Купала мае вялікую колькасць традыцый і павер'яў. Пачынаючы ад старых легенд, заканчваючы старажытнымі абрадамі.

Усіх жыхароў і гасцеі Гродна, Цэнтр рамёстваў "Спадчына" запрашае 7 ліпеня на тэматычна-абрадавую праграму "Купалле".

Кожны жадаючы зможа сплесці вянок, вырабіць ляльку “Купаву”, прыняць удзел у гульнях, забавах, карагодах, паслухаць самабытную музыку, пакаштаваць старадаўнія напоі і гарбату. Усё гэта госці Цэнтра рамёстваў змогуць зрабіць на працягу купальскага вечара.

Kapala_A4.jpg

Што? Свята Купалле.

Дзе? Гродна, вуліца Рэйманта, 12.

Калі? 7 ліпеня а 17 гадзінне.

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!