Казачны парад і чароўная кнопка. Дзед Мароз у Дзятлаве націснуў на чароўную кнопку і запаліў агні на ёлцы

Учора ў райцэнтр з усіх куткоў раёна прыляцелі, прыехалі, прыплылі галоўныя героі навагодніх і калядных святаў – Дзяды Марозы і прыгажуні Снягуркі, а таксама шмат казачных герояў, у ліку якіх і сімвалы надыходзячага года.

IMG_0023.jpg
IMG_0025.jpg
IMG_0032.jpg
IMG_0049.jpg
IMG_0052.jpg
IMG_0071.jpg

Пад навагоднія мелодыі Наваельнянскага духавога аркестра ўрачыста і ў той жа час нязмушана, хто прытанцоўваючы, хто падпяваючы, удзельнікі шэсця прайшлі па вуліцах Перамогі, Чырвонаармейскай, Леніна да плошчы 17 Верасня. Героі шэсця заклікалі ў сваю кагорту тых, хто прыйшоў проста паглядзець, а нечакана сам стаў удзельнікам парада.

IMG_0075.jpg
IMG_0076.jpg
IMG_2350.jpg
IMG_2359.jpg
IMG_2383.jpg
IMG_2384.jpg
IMG_2385.jpg
IMG_2547.jpg
IMG_2548.jpg
IMG_2549.jpg