Хрэсным ходам – у Ракавічы. 9-10 жніўня на Шчычыншчыне адзначаюць свята ў гонар Цудатворнай іконы Божай Маці

Хрэсным ходам – у Ракавічы. 9-10 жніўня на Шчычыншчыне адзначаюць свята ў гонар Цудатворнай іконы Божай Маці

Заўтра з раніцы свята ў Ракавічах будзе мець свой працяг.

Па даўняй традыцыі 9 і 10 жніўня праходзяць урачыстасці ў гонар галоўнай святыні шчучынскага краю – Цудатворнай іконы Божай Маці Ракавіцкай. Сёння святкаванне распачалося ў нашым райцэнтры ў храме святога Архангела Міхаіла. Пасля набажэнства, удзел у якім прынялі шматлікія вернікі з усяе Гродзеншчыны, паломнікі Хрэсным ходам накіраваліся ў Ракавічы.

img_7448_0.jpg
img_7455_0.jpg

Удзел у Хрэсным ходзе прымаюць благачынны Шчучынскай акругі іерэй Аляксандр Пасцерняк і шматлікія свяшчэннаслужыцелі, пеўчыя, прыхаджане, выхаванцы ваенна-патрыятычнага праваслаўнага клуба “Дружына”, паломнікі з усіх куточкаў Беларусі. Доўгая людская рака, на чале якой юныя харугваносцы, з малітвамі і духоўнымі спевамі рушыла ў нялёгкі шлях. Прадстаіць пераадолець больш за дзясятак кіламетраў да Ракавіцкай царквы Ражства Прасвятой Багародзіцы.-- Не пужае такая адлегласць? – пытаю ў добразычлівай жанчыны.

- Ну што вы? Вунь бацькі з маленькімі дзецьмі ідуць. Гэты шлях нават не заўважаеш, бо побач столькі добрых людзей з верай у сэрцы, святароў. Боская ласка перапаўняе сэрцы нават тады, калі ўжо вяртаешся дамоў з гэтай святой вандроўкі, -- гаворыць жыхарка горада Гродна Таццяна Бязверхняя, якая разам з іншымі прадстаўніцамі сястрынства Свята-Пакроўскага сабора ўжо не першы раз бярэ ўдзел у гэтым свяце. – Так прыемна, што падчас Хрэснага хода іншы раз спыняюцца машыны і людзі, незалежна ад веравызнання, моляцца і спяваюць разам з намі.

img_7460_0.jpg

img_7464_0.jpg

img_7466_0.jpg

У кожнай вёсцы ля паклонных крыжоў мясцовыя жыхары сустракаюць удзельнікаў Хрэснага хода, цёпла вітаюць іх і частуюць як дарагіх гасцей, потым усе разам шчыра моляцца. Толькі ў 16 гадзін (вы таксама яшчэ можаце паспець далучыцца!) паломнікі трапяць у Ракавічы.

Пасля кароткага адпачынку распачнецца святочнае набажэнства ў царкве Ражства Прасвятой Багародзіцы. Плануецца і канцэрт духоўнай музыкі, падчас якога выступяць народны ансамбль “Преображение” Шчучынскага РЦКіНТ,  дзіцяча-юнацкі хор “Анёлкі” з горада Гродна, народны інструментальны ансамбль “Дывертысмент” Шчучынскай ДШІ , а таксама хор Ракавіцкага храма.

Работнікі культуры паклапаціліся, каб госці маглі завітаць на гасцінны сялянскі падворак, убачыць, як працуюць нашы народныя майстры і нават набыць у іх падарункі на памяць. Будуць арганізованы дзіцячыя атракцыёны, а ў гандлёвых палатках вам прапануюць шчучынскую прадукцыю.

Заўтра з раніцы свята ў Ракавічах будзе мець свой працяг.

img_7473_1.jpg

img_7475.jpg

img_7477_2.jpg

img_7501.jpg

img_7495.jpg

img_7493_3.jpg

img_7490_2.jpg

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Редакция газеты «Гродненская правда»