Хрыстос уваскрэс! – І пачалася сапраўдная вясна. Віншуем з Вялікаднем у нашым праекце «Вершы на свята»

Хрыстос уваскрэс! – І пачалася сапраўдная вясна. Віншуем з Вялікаднем у нашым праекце «Вершы на свята»

Вялікдзень – адно з самых радасных хрысціянскіх святаў, якое прыносіць абнаўленне і любоў да жыцця.

І мы, канешне, не маглі абысці ўвагай гэты дзень. Працягваем наш творчы праект «Вершы на свята» радкамі сучаснай аўтаркі Наталлі Арсенневай, у якой з вялікім святам Божага Уваскрасення звязаны самыя яркія «ўзоры» хрысціянскай паэзіі. Паслухайце самі.

Верш чытае студэнтка 1 курса спецыяльнасці «Інфармацыя і камунікацыя» Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Лізавета Дазорцава.

– Дзесьці з 9 класа я дакладна ведала, што хачу звязаць сваю будучыню альбо з журналістыкай, альбо з рэкламай. Так атрымалася, што адкрыліся новыя магчымасці і праекты ў сферы сувязі з грамадскасцю, таму я вырашыла ўсё ж пайсці на факультэце інфармацыі камунікацыі і турызму на спецыяльнасць «Камунікацыя і інфармацыя», – падзялілася Лізавета Дазорцава.

Творчы патэнцыял і працавітасць – гэта тое, чаго ў Лізаветы не адняць. Яна спявае, грае на саксафоне, вучыцца тэатральнаму мастацтву ў студыі «Ars Longa». Тэатральны вопыт дакладна дапамог дзяўчыне ў нашым праекце: яна не толькі хутка вывучыла верш, але і вельмы артыстычна яго прачытала.

Дарэчы, паколькі велікодныя традыцыі складваліся на працягу стагоддзяў, менавіта на Пасху мацней за ўсе хочацца вярнуцца ў часы плеценых кошыкаў і глінянага посуду. Але дзе зараз можна ўбачыць гэта ўсё на свае вочы? У абласным метадычным цэнтры да 20 красавіка працуе выстава прадметаў велікоднага побыту. На ёй свае работы прадставілі каля 80 майстроў Гродзеншчыны.

Велікодныя вербы, кошыкі, паштоўкі, дэкаратыўнае пано, прысвечанае велікоднай тэматыцы... Усё зроблена па старадаўнім тэхналогіям нашага рэгіёну і толькі з натуральных матэрыялаў. Не менш цікавыя сярод экспанатаў, напрыклад, велікодныя яйкі ў рознай тэхніцы выканання, якія ў руках майстроў сталі сапраўдным творам мастацтва.

Наталля Арсеннева

Ён ішоў, і нязгойныя раны

На чале ірдзянелі яшчэ…

У дзіўным, у святым захапленні

Богу-Сыну малілілся ўсе –

Агарож прыдарожных каменні,

Маладых ячмянёў калассё,

Цёплы вецер, што згортваў з дарогі

Вір пялёсткаў… і сонечны пыл…

І трава, што прабітыя ногі

Цалавала, схіліўшы сцяблы…

А паслей – працягнуцца шляхамі,

У скрыпе рогату, крыкаў, калёс

І народ…

Толькі хто з іх, няўцямных,

Знаў, што побач – Уваскрэслы Хрыстос?

Редакция газеты «Гродненская правда»