Конкурс «Лянок-2017» прайшоў у Дзятлава
На базе Дзятлаўскай школы мастацтваў прайшоў V рэгіянальны конкурс беларускай творчасці «Лянок». Яго ўдзельнікамі сталі юныя музыканты і мастакі Гродзеншчыны. Конкурс прайшоў у трох секцыях — «фартэпіяна», «струнныя інструменты» і выяўленчае мастацтва.
Праграма мерапрыемства была ўрачыста адкрылася ў актавай зале дзіцячай школы мастацтваў, дзе прысутных павіталі канцэртнай праграмай вучні і педагогі Дзятлаўшчыны.
Да дзяцей звярнуўся намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама Васіль Шыцько. Ён пажадаў усім поспехаў і натхнення, адзначыў, што сёння не будзе пераможаных, бо ўсе ўдзельнікі конкурсу — таленавітыя і смелыя.




Прысутным прадставілі конкурсную камісію і пачалася работа ў групах.








