Купалаўскі ўніверсітэт усталяваў у Гродне інфармацыйныя стэнды пра жыццё і дзейнасць Элізы Ажэшкі (+відэа)

Купалаўскі ўніверсітэт усталяваў у Гродне інфармацыйныя стэнды пра жыццё і дзейнасць Элізы Ажэшкі (+відэа)

Дзесяць інфармацыйных турыстычных стэндаў з’явіліся ў тых частках горада, якія звязаны з рознымі момантамі жыцця знакамітай пісьменніцы.


6.jpg

Турыстычныя стэнды пра Элізу Ажэшка ў Гродна ГрДУ імя Янкі Купалы вырабіў і ўстанавіў ў рамках міжнароднага трансгранічнага праекта Праграмы «Польшча-Беларусь-Украіна 2014-2020» і ў адпаведнасці з рашэннямі Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта.

3.jpg

Месцы ўстаноўкі стэндаў выбраны на падставе найноўшых даследаванняў жыцця пісьменніцы і істотна пашыраюць культурную і турыстычную прастору нашага горада. Стэнды з’явіліся ў мікрараёне Вішнявец, парку Румлёва, на вуліцах Парыжскай Камуны, Карла Маркса, Карбышава і вуліцы Элізы Ажэшка.

8.jpg

Правядзенне сімвалічнага адкрыцця турыстычных інфармацыйных стэндаў адбылося ўчора каля помніка Элізе Ажэшка, дзе і ўсталяваны адзін з інфармацыйных стэндаў.

4.jpg

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Редакция газеты «Гродненская правда»