Леў, вядзьмарка і гардэроб. У Гродне пакажуць "Хронікі Нарніі" ў беларускім агучванні

Ужо на гэтых выхадных, 2-3 сакавіка, у кінатэатры «Космас» адбудуцца спецыяльныя паказы фільма «Хронікі Нарніі: Леў, вядзьмарка і гардэроб» на беларускай мове. Паказы, прысвечаныя Дню роднай мовы ладзяцца ў межах праекта «Беларускія ўікэнды». Пачатак сеанса ў абодва дні – 16.00.

сацсеткі.jpg

Пераклад і паказы фільмаў праекта здзяйсняе кампанія «Кінаконг» пры падтрымцы Velcom. На гродзенскіх паказах таксама можна будзе набыць кнігу К. С. Льюіса, паводле якой зроблены фільм, у перакладзе на беларускую мову.

Пры зацікаўленасці гродзенцаў арганізатары збіраюцца ладзіць паказы фільмаў у прафесійнай беларускай агучцы штомесяц. Гродна стане першым пасля Мінску горадам, дзе такія паказы плануюць зрабіць рэгулярнымі. Адна з бліжэйшых прэм’ер «Беларускіх уікэндаў» — трылогія «Уладар пярсцёнкаў» на роднай мове.
***
Захапляльнае фэнтэзі «Хронікі Нарніі: Леў, вядзьмарка і гардэроб» рэжысёра Эндру Адамсана расказвае аб прыгодах чацвярых дзяцей, якія апынуліся ў новым для сябе месцы пад наглядам дзівакаватага прафесара. Пасля пераезду дзеці выяўляюць у яго доме таямнічы гардэроб, адчыніўшы дзверцы якога можна трапіць у казачную краіну Нарнію, населеную фантастычнымі істотамі, разумнымі жывёламі і д’ябальскімі тролямі. Заклінанне злой вядьмаркі прывяло Нарнію да вечнай зімы, і толькі цар Аслан здольны развеяць чары і вызваліць незвычайную краіну ад улады ліхадзейкі.

ВАРТА ПАЧЫТАЦЬ

Церемония вручения "Оскар" состоялась в Лос-Анджелесе

У Гродна з «Хронікі Нарніі» стартуюць штомесячныя кінапаказы вядомых фільмаў па-беларуску


Театр в кино. В кинотеатре «Красная звезда» показывают мировые театральные постановки