"Маленькія беларусы пра вялікую Беларусь!" У Свіслацкім раёне адкрылася фотавыстава

4 лістапада 2020 года у Грынкаўскім сектары культуры і вольнага часу адкрылася фотавыстава "Маленькія беларусы пра вялікую Беларусь!".





Да гэтага была праведзена вялікая праца сярод удзельнікаў аматарскага аб'яднання "Творчая майстэрня": эксурсіі па выставачнай эксазіціі “Традыцыйныя рамёствы Свіслаччыны”, цікавыя размовы пра народных майстроў і іх творчасць, магчымасць самім дакрануцца да вырабаў... А потым сама фотасесія. І вось апошняя кропка - фотавыфстава адчынена! А за такую плённую працу дзеці атрымалі падарунак - цікавы каляндар на 2021 год з выявай яго сімвалу - вясёлым гліняным Бычком.
