Манументальны талент. Вядомы беларускі мастак і скульптар Уладзімір Церабун святкуе 75-гадовы юбілей

Мемарыялы і скульптурныя кампазіцыі Уладзіміра Церабу­на ўпрыгожваюць многія гарады Беларусі

Церабун.jpg
Сёння творчы шлях члена Белару­скага саюза мастакоў, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі і гана­ровага грамадзяніна горада Смаргоні налічвае дзесяткі работ станковага і манументальнага характару: ад скульптуры з мазаікай да кампазіцыі са шкла і метала... Акрамя таго, на яго рахунку каля дваццаці выстаў. Пер­шая персанальная, дарэчы, прайшла ў Гродне ў 1986 годзе.

Мемарыялы і скульптурныя кампазіцыі Уладзіміра Церабу­на ўпрыгожваюць многія гарады Беларусі: «Заўсёды на варце» і «Ветразь» – у Гродне, «Дрэва жыц­ця» – у Вялікай Бераставіцы, «Клёкат буслоў» – у Скідзелі, «Пайшлі ў бес­смяротнасць» – у Слоніме.

ц (1).jpgц (4).jpgц (5).jpgц (2).jpg

З дапамогай манументальнага ма­стацтва Церабун аднаўляе памяць аб трагічных старонках гісторыі Беларусі. Тэма народнага подзвігу – асабліва блізкая аўтару. Неаднаразова ў сваіх працах ён закранае тэму Вялікай Ай­чыннай вайны. Тут цікавай з'яўляецца серыя малюнкаў пад назвай «Ракурс». Скульптар упэўнены, што памяць пра мінулае – гэта заклад шчаслівай будучыні.

преподаватель сш 1.jpg
– Спектр творчых дасягненняў і грамадскіх ініцыятыў Уладзіміра Васільевіча сапраўды шырокі. Нездарма ў школе №1 горада Смаргоні, дзе ён вучыўся, кіраўніцтва, пачаўшы рэканструкцыю музейнай залы «Наш гонар» у гісторыка-краязнаўчым музеі, на бачным месцы размясціла багатую экспазіцыю, прысвеча­ную ганароваму вучню, а так­сама ганароваму грамадзяніну горада Смаргоні, – адзначыў Расціслаў Шчасны, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства СШ №1 г. Смаргоні, кандыдат педагагічных навук, заслу­жаны настаўнік Рэспублікі Беларусь. – Творы наша­га таленавітага земляка ўпрыгожваюць Смаргоншчыну: тут ёсць памятныя знакі «500 год гораду Смаргоні» і «Рэха вайны», воінам- інтэрнацыяналістам Смар­гоншчыны, якія загінулі пры выкананні воінскага абавязку ў Афганістане, скульптур­ная кампазіцыя «Мядзведжая акадэмія». Горад удзячны і за каменныя малыя скульптур­ныя формы – вынік пленэру, у арганізацыі якога прымаў удзел мастак.

Да юбілею Уладзімір Васільевіч выдаў альбом «На хвалях часу», які яшчэ глыбей адкрывае сутнасць грамадзянскай пазіцыі мастака: ад­данасць любімай справе, любоў да Беларусі, высокая ідэйнасць, дзейсны патрыятызм, актыўная грамадзянская і жыццёвая пазіцыя…

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Редакция газеты «Гродненская правда»