Мар’ян Дукса

Мар’ян Дукса

Мар'ян Мікалаевіч Дукса, беларускі празаік і паэт, нарадзіўся 5 красавiка 1943 года на хутары каля вёскі Каракулічы Мядзельскага раёна Мiнскай вобласці, у сялянскай сям'і. У 1958-1960 гг. займаўся ў Свірскай навучальні механізацыі, закончыўшы яе, працаваў у калгасе ўлікоўцам трактарнай брыгады, адначасова вучыўся завочна ў сярэдняй школе. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1969). У 1969-1987 гг. настаўнічаў у Сольскай сярэдняй школе на Смаргоншчыне. Член Саюза пiсьменнiкаў СССР i Саюза пiсьменнiкаў Беларусi. Першы верш апублікаваў у мядзельскай раённай газеце ў 1960 г. Выйшлі зборнік іпаэзіі «Спатканне» (1967), «Крокі» (1972), «Станцыя» (1974), «Прыгаршчы суніц» (1976), «Забытыя словы» (1979), «Зона супраціўлення» (1982), «Твая пара сяўбы» (1985), «Заснежаныя ягады» (1989) i iншыя. Аўтаркніг для дзяцей «Зялѐны акварыум» (1980) і «Світаюць сосны» (1987). Лаўрэат Літаратурнай прэміі Саюза пiсьменнiкаў Беларусi імя А. Куляшова (1990) за кнігу вершаў і паэм «Заснежаныя ягады», Нацыянальнай лiтаратурнай прэмii Беларусi (2016) за кнігу вершаў «Птушка вечнасцi-Душа». Узнагароджаны медалём Саюза пісьменнікаў Беларусі «За вялікі ўклад у літаратуру». Вершы Мар’яна Мікалаевіча перакладаліся на рускую, украінскую, польскую, балгарскую мовы. Піша на беларускай мове. Жыве на Смаргоншчыне. 

АЙЧЫНЕ

Як ты нас тулілаабутых і босых! 
Ты – збаўчаясiла, дарога і посах. 
Ты – толькі ад Бога, Святло з-падаблокаў. 
Ты – дрэва, з якога кроўсыціцца сокам. 
Плывём у сусвеце з тваіма пярэннем
Мы – лісце і вецце, ты ж – наша карэнне. 
Ты спраўна заручыш і з духам і з хлебам. 
Настойліва лучыш з зямлёю і небам. 
Згалеем на ветры у стане нямоглым – 
без ласкі і веры тваёй мы засохнем.
*** 

Душа маўчыць. Дажджы і скразнякі
задзьмулі ў ёй мелодыю агню. 
І песень маладыя саснякі
не лезуць утрапёна ў вышыню. 
Іх гулкі россып, пені стыпарыў, 
не ўзняўшыся, кіруюцца далоў. 
І падаюць з абрыв упадабрыў
Каменьчыкі калісьці звонкіх слоў. 
І вось душа не плача, не крычыць, 
а слухае свой урачысты сум. 
І музыкай касмічнаю гучыць
Паэзія маўклівых дум.


*** 

Алтар ці подыум… І збродлівы наш лёс
Кірунак выбірае запаветны. 
Кагосьці вельмі цягне да нябёс, 
а хтосьці ажбяжыць да апраметнай. 
Алтар і подыум – не могуць без ахвяр, 
Іх столькі, што ўвабраць не могуць сцены. 
Да зораў душы ўскідвае алтар,
а подыум – іх складвае ля сцэны. 
Алтар і подыум. У цеснай згодзежыць
ім не ўдаецца. Іх ніго наршкодзіць. 
Алтар жадае вечнасці служыць. 
А подыум сягоння верхаводзіць.


***

Агніста ззяе ісціна нязменна, 
не траціць непаўторнасц ісваёй. 
Але чарговы творца задуменны
не хоча пахіліцца перад ёй. 
Яе абвергнуць ёсць як быццам шанец… 
Не здольны словы прамаўляць цішэй. 
А раптам бойкі стылістычны танец 
за нежывую ісціну вышэй? 
Хоць, можа, і чураецца бязвер’я, 
хоць па душы – нябесны херувім. 
Ён, як паўлін, высока ставіць пер’е, 
Хаваючы нязначны дух падім.


СУМЛЕННЕ 

Табе не скажаш злосна: “Не трывож!”
Табою плоць уся наскрозь працята. 
І вечарам як немагчыма ўсё ж 
Цябе прагнаць адварам пахкай мяты. 
Ніяк спакою не дае шусім, 
абгортваеш ты сэрца страшнай мукай. 
І людства не шкадуючы зусім, 
яго ты джаліш – робіш сягадзюкай. 
Гукай, крычы, будзі і варушы, 
калі да нас дастукацца так рупіць
Ты – голас Бога і людской душы. 
Людской душы і боль, і вечны рупар.