Марозны верш сучаснага аўтара Міколы Маляўкі ў праекце “Вершы на свята”

Марозны верш сучаснага аўтара Міколы Маляўкі ў  праекце “Вершы на свята”

Чытае Мікіта Марынец. На сцэне юны артыст з чатырох гадоў

Гэтая зіма пакуль што такая лагодная, што нават бацька Нёман не спыняе свой імклівы бег. Але наперадзе яшчэ два месяцы, і ў мароза ёсць час пазамыкаць азёры і рэкі пада льдом. Так, як распавёў пра гэта ў сваім вершы “Белыя ключы” Мікола Маляўка, сучасны беларускі паэт.


Яго твор чытае 8-гадовы Мікіта Марынец. Ён вельмі ўпэўнена трымаецца перад камерай і запісвае ўсё з першага дубля. Гэта вопыт: Мікіта з чатырох год выходзіць на сцэну, прымае ўдзел у святах і навагодніх пастаноўках абласнога Палацу творчасці дзяцей і моладзі.

Да таго ж, Мікіта добра валодае роднай мовай, хлопчык вучыцца ў беларускамоўным класе. Любоў да мовы і слова, дакладна, перадалася ад маці. Алена Марынец – маладая паэтэса, піша для дарослых.

Мікола Маляўка

Белыя ключы

Пахаладала раптам —

I зіма ўначы

Перадала марозу

Белыя ключы.

Пазамыкаў мароз,

Румяны і бадзёры,

Крыніцы ўсе жывыя,

Рэкі і азёры.

Як дбайны вартаўнік,

Замкі́ праверыў потым

I сам ключы схаваў

Пад снегавым сумётам.

Цяплом дыхне вясна,

Вярнуўшыся здалёк,

Ключы пад тым сумётам

Знойдзе ручаёк.

Редакция газеты «Гродненская правда»