«Мы ўсе з перамогай прыйшлі». Верш Пятруся Броўкі ў памяць аб Вялікай Перамозе ў нашым відэапраекце «Вершы на свята»

«Мы ўсе з перамогай прыйшлі». Верш Пятруся Броўкі ў памяць аб Вялікай Перамозе ў нашым відэапраекце «Вершы на свята»

Кожную вясну мы з хваляваннем адзначаем вялікае памятнае свята – Дзень Перамогі. 

Ужо роўна 75 гадоў прайшло з 1945 года, але памяць пра подзвіг і гераізм салдат, якія падарылі нам мірнае неба, назаўсёды 

застанецца ў нашых сэрцах і сэрцах будучых пакаленняў.

 І мы, канешне, не маглі абысці ўвагай гэты дзень. Працягваем наш творчы праект «Вершы на свята» радкамі беларускага паэта Пятруся Броўкі, творчасць якога атрымала шырокае прызнанне не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі.

 Кранальны і праніклівы верш чытае для вас Адрэй Чэпялюк – артыст Гродзенскай абласной філармоніі.

 Дарэчы, Андрэй вельмі любіць паэзію. Цяга да яе ў яго пачала фармавацца яшчэ ў дзяцінстве. Вершы для яго – гэта цэлы свет непаўторных пачуццяў.

 – Я з вялікім задавальненнем чытаю вершы. У мяне шмат любімых паэтаў. Яны могуць перадаць у словах усё тое, што часам мы можам не ўбачыць на свае вочы, ёсць у іх магіі слоў нешта асаблівае. У паэзіі па-іншаму ўспрымаецца рэальнасць, гэтым яна мяне і кранае, – падзяліўся Адрэй Чэпялюк.

 Артыстызму і абаяльнасці ў яго колькі заўгодна. Таму чытаць вершы ў яго добра атрымліваецца. Глядзіце самі!


Пятрусь Броўка

Сябры франтавыя

Маўчаць кулямёты,

I міны не выюць.

Гарматы сваё адгулі.

Хлапцы баявыя,

Сябры франтавыя,

Мы ўсе з перамогай прыйшлі.

З баямі цяжкімі

Прайсці да Берліна,

Радзіма, паслала ты нас.

Па роднай краіне,

Па любай дзяўчыне

Мы ўсе сумавалі не раз.

Паднімем жа чаркі

Сям'ёю адзінай

За матак, сясцёр і братоў,

За нашу хаціну,

За сэрца-дзяўчыну,

З якімі мы стрэліся зноў.

Дык вып'ем, каб моладасць

Зноўку гуляла,

Каб праўда на свеце жыла,

Каб сонца іграла,

Каханка спявала,

Каб наша радзіма цвіла!

Маўчаць кулямёты,

I міны не выюць.

Гарматы сваё адгулі.

Хлапцы баявыя,

Сябры франтавыя,

Мы ўсе з перамогай прыйшлі.

Редакция газеты «Гродненская правда»