На Навагрудчыне адбыліся IV Шчорсаўскія чытанні

На Навагрудчыне адбыліся  IV Шчорсаўскія чытанні

«Прыватныя кніжныя зборы. Мінулае і сучаснасць» – пад такой назвай ў аграгарадку Шчорсы, былых уладаннях асветніка і гуманіста Яўхіма Храптовіча прайшлі IV Шчорсаўскія чытанні.

Чытанні сталі знакавымі для Навагрудчыны, яны адзначаны гістарычнымі, культурнымі, нацыянальнымі прыярытэтамі. Тэме кнігі і бібліятэкі было прысвечана ўсё мерапрыемства.

На пачатку госці наведалі сядзібу «Шчорсы», затым паглядзелі спектакль «Прыгоды Навагрудскай лекаркі Саламеі Русецкай».

1_07-3.jpg
1_08-4.jpg
1_09-3.jpg

Паняцці кніжная культура і бібліятэчная вартасць гучалі з дакладаў навукоўцаў і бібліятэкараў. Удзельнікі чытанняў, а  сярод іх былі  дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы Сяргей Амелька,  прафесар Аляксей Пяткевіч,  супрацоўнікі Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага  і Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прадстаўнікі ўстаноў культуры і адукацыі Навагрудчыны,  абмеркавалі пытанні гісторыі і сучаснага стану прыватных кніжных калекцый на Гродзеншчыне, асаблівасці захавання кніжнай культуры праз развіццё ўласных кнігазбораў.

1_10-4.jpg
1_16-2.jpg
1_11-3.jpg
1_15-3.jpg