Набыць пісанку ці вербу можна на кірмашы ў Гродна

Набыць пісанку ці вербу можна на кірмашы ў Гродна

У пятніцу, 22 красавіка, на вуліцы Савецкай з 11.00 да 18.00 пройдзе дабрачынны регіянальны кірмаш вырабаў рамеснікаў.
Для яго наведвальнікаў асабліва цікава будзе пазнаёміцца з носьбітамі элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якія занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Пройдуць майстар-класы па вырабу велікодных вербаў, сапоцкінскіх пісанак-васкаванак, дэкарыраванню велікодных яек, прыгатаванню слонімскага велікоднага печыва.
Вырабы рамеснікаў можна будзе набыць на выстаўцы-продажы.
Адкрыццё кірмашу ў 12.00 на пляцоўцы каля маладзёжнага цэнтра “Гродна”.
Редакция газеты «Гродненская правда»