Не шкадавалі свайго жыцця і верылі ў перамогу. Беларускія паэты – да свята 23 лютага. Працяг відэапраекта “Вершы на свята”
Вучні гімназіі №4 г. Гродна і навучэнцы абласнога палаца творчасці дзяцей і моладзі падрыхтавалі да свята абаронцаў Айчыны новыя вершы. Выразна і ўдумліва яны перадаюць сэнс твораў, прысвечаных мужным салдатам, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны абаранялі нашу краіну і набліжалі доўгачаканую Перамогу. Менавіта гэтым падзеям прысвечаны верш беларускага паэта Юрася Свіркі пад назвай "Два штрыхі да вядомай ісціны". Слухаем разам.
