Паэтычныя віншаванні з 8 Сакавіка ў праекце «Вершы на свята» – лірычны твор пра каханне і вясну ад Аркадзя Куляшова
«Калі вясною закукуе, зязюля ў лесе раніцой…» Сувязным звяном мінулага, цяперашняга і будучага для аўтара з’яўляецца зязюля. Чаму? Слухайце і пра ўсё даведаецеся.
Чытае верш Аркадзя Куляшова Аляксей Станога. Ён акцёр Гродзенскага драмтэатра, які выдатна ўжываецца ў кожную са сваіх роляў. Да таго ж Аляксей музыкант і заснавальнік групы «Тихий час». Словам, вельмі творчы чалавек. Каму, як не яму, чытаць пра вясну і каханне жанчынам вершы на свята?
– Я захапляюся музыкай. Люблю, калі ў спектаклях мне дастаюцца ролі, у якіх трэба граць на гітары або спяваць, – падзяліўся Аляксей Станога.
Зараз давайце паразважаем: з чым у вас асацыюецца вясна? У Аляксея, напрыклад, з сонцам, цяплом, рамантыкай і ўсмешлівымі дзяўчатамі.
Аркадзь Куляшоў – З далёкага
Калi вясною закукуе
Зязюля ў лесе ранiцой,
Ты прыгадай вясну другую,
Сустрэчы нашыя з табой.
Згадай ўсё што сэрцу мiла,
Што сэрцу дорага было,
Забудзь, што ўсё адгаманiла,
Адкукавала, адышло.
Згадай усё што нам жадала
Зязюля ў гучным гушчары
Забудзь што ў хованкi гуляла
Жаданне з намi да зары.
Забудзь што рэху не вярнуцца
Нi да цябе, нi да мяне,
Забудзь!.. Хай сэрцы адгукнуцца
Адно другому па вясне.
