Папяровыя карункі з Беларусі і Літвы. Гродзенскія і літоўскія традыцыі выцінанкі ў музеі гісторыі рэлігіі
Адна з зал музея аздобілася лепшымі прыкладамі выцінанкі. Гэта мастацтва было добра вядома нашым продкам. Выразанымі з паперы фіранкамі перад вялікімі святамі, у тым ліку Калядамі, гаспадыні аздаблялі вокны, абразы, палічкі. У сучасных інтэр’ерах выцінанка сустракаецца нячаста, аднак традыцыя гэта захавалася, тэхналогіі, матывы малюнкаў – таксама. Пацвярджэнне таму – выстаука “Maстацтва Karpiniai / Menas выцінанкі”. Арганізавана яна ў межах сумеснага праекта музея гісторыі рэлігіі і Цэнтра культуры горада Друскінінкай “Культурная спадчына па абодва бакі мяжы” праграмы транспамежнага супрацоўніцтва “Літва–Латвія–Беларусь”.

Беларуская выцінанка прадстаўлена ў першую чаргу самым адметным у плане тэхналогіі відам – выцінанкай-выбіванкай, якая была распаўсюджана на Навагрудчыне. З 2014 года яна ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. Сёння гэту традыцыю захоўвае і знаёміць з ёй моладзь, гасцей майстар Наталля Клімко.
Традыцыйную літоўскую выцінанку прадстаўляюць працы Дыяны Лукашунайце. Адна з іх адметнасцей у тым, што літоўская выцінанка не ведала каляровай паперы. Дыяна асвоіла майстэрства самастойна і актыўна працягвае гэту традыцыю, выцінанка для яе не проста хобі, але стыль жыцця.

– У мяне ёсць выцінанкі і з фларыстычнымі матывамі, і сюжэтныя. Аднак найбольш падабаецца рабіць Дрэва жыцця, – кажа майстар. – Гэта філасофскія працы. Вельмі люблю прыроду, і дрэва – гэта нібы чалавек. Ногі – яго карані, рукі – галіны, а зверху – гэта нашыя думкі.
Супрацоўніца Цэнтра культуры Друскінінкая Дангуола Жэкене таксама звяртае ўвагу на самую вялікую выцінанку – яна расцягнулася ад падлогі да столі прыкладна на чатыры метры, шырыня – каля метра. І выканана на сучасным матэрыяле – успененым поліэтылене. Захоўваючы асноўныя прынцыпы кампазіцыі, матывы, сённяшнія майстры робяць выцінанкі ў тым ліку на сучасных матэрыялах.
Ёсць у экспазіцыі таксама і вельмі ажурныя, са складаным узорам і практычна ювелірныя працы беларускіх майстроў Валерыя Слюнчанкі, Вольгі Зяноўкі, Наталлі Чырвонцавай, Аляксандра Аўчыннікава, Валянціны Волах, Станіслава Муліцы, Святланы Сярпейкі.

Дапаўняюць выстаўку скульптуры, абразы, саламяныя цацкі, батлейка, традыцыйныя маскі – тое, што нязменна асацыюецца з Калядамі. Таксама ў музеі можна паглядзець прадстаўленне ў стылі тэатру ценяў “Смерць цара Ірада” ў пастаноўцы хатняга тэатра “Мар’я-Іскусніца”.