"Песня яднае людзей". У Гродна прайшоў фестываль "Артыстычныя сустрэчы "Гродна-Беласток"

Гэта сустрэча ўжо 25, яна сабрала калектывы народнай творчасці з гарадоў-пабрацімаў – Гродна і Беластока. Сяброўства гэта пачалося ўжо даўно і мацнее з году ў год. Свята аб’ядноўвае культурную спадчыну, актывізуе і папулярызуе працу па захаванні беларуска-польскай культуры.

IMG_4060.jpgIMG_4062.jpg

- Ад імя абласнога выканаўчага камітэта вітаю ўсіх удзельнікаў фестывалю "Артыстычныя сустрэчы "Гродна-Беласток". У Год малой радзімы з гордасцю адзначаем, што ў нашых вёсках, аграгарадках, мястэчках, гарадскіх пасёлках і раённых цэнтрах створаны ўсе ўмовы для развіцця аматарскай творчасці. Удзельнікі калектываў зберагаюць і даносяць народныя каштоўнасці не толькі Беларусі, а таксама і Польшчы, - падкрэсліла падчас вітальнай прамовы начальнік упраўлення культуры аблвыканкама Алена Клімовіч.

клімовіч.jpgIMG_4070.jpgIMG_4081.jpg

Яскравыя выступы проста зрывалі авацыі, гледачы былі задаволеныя і сачылі за кожным крокам артыстаў. Удзельнікам не менш прыемна быць на фестывалі, і яны ахвотна дзеляцца ўражаннямі.

На "Артыстычных сустрэчах" мы з калектывам упершыню, а я ўвогуле ў Гродна. Сёння мы ўсе сабраліся ў цудоўным месцы. Многа гледачоў, хвалюемся трохі, але атмасфера тут прыязная. Шмат цікавых калектываў як з Польшчы, так і з Беларусі. Гродна  - шматкультурнае месца і вельмі прыемна бачыць, што тут усім рады. Свет адкрыты, а песня яднае людзей. І гэта цудоўны фестываль, які дазваляе абменьвацца вопытам і знаёміцца з цікавымі людзьмі. Той, хто па жыцці ідзе з песняй, ніколі не прападзе, – расказаў Янка Карповіч, кіраўнік польскага ансамбля "Хутар".

Янка.jpg

Беларусы таксама дзеляцца ўражаннямі:

Мы заўсёды прымаем удзел у фестывалі, арганізацыя на высокім узроўні. Надта добра ўбачыць старых сяброў і знайсці новых, пераняць вопыт. "Артыстычныя сустрэчы" вельмі важныя, на мой погляд, яны яднаюць людзей і даруюць многа яскравых эмоцый, – сказала Алена Барэль, загадчыца аддзела арганізацыйна-метадычнай работы Шчучынскага цэнтра культуры.

Барэль.jpgIMG_4097.jpgIMG_4138.jpg

Удзельнікі калектываў Гродна і вобласці выконвалі польскія народныя кампазіцыі, а замежныя госці, у сваю чаргу, беларускія. На сцэне таксама былі прадстаўлены запальныя народныя танцы.

Фестываль – гэта добры спосаб паказаць сувязь паміж беларускай і польскай культурамі і іх дасягненні. Калі мы паказваем нашы спадчыны на адной сцэне, мы даносім, што важна захоўваць сувязі паміж нашымі народамі. І вельмі важна, што на Беларусі падтрымліваюць палякаў, а ў Польшчы беларусаў, – расказаў Ян Сычэўскі, старшыня галоўнага ўпраўлення беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы.

сычэўскі.jpg
IMG_4142.jpg

Традыцыйна ў фінале фестывалю прагучалі дзве кампазіцыі: "Люблю наш край" і "Piekna nasza Polska cala".

Сёння сабралася шмат гасцей з Польшчы, гарадзенцы прыйшлі паслухаць калектывы, іх многа, нават нягледзячы на пахмурны дзень. Вельмі цікава ў Гродна, я заўсёды з задавальненнем прыязджаю сюды. А фестываль – гэта яшчэ адна з магчымасцей зрабіць нашы народы бліжэй,– падзяліўся Мечыслаў Лысы, старшыня грамадскага аб’яднання“Саюз палякаў на Беларусі”.

лысы.jpgIMG_4179.jpgIMG_4215.jpgIMG_4231.jpgIMG_4249.jpgIMG_4296.jpg

ВАРТА ПАЧЫТАЦЬ