Польска-беларускую анталогію паэзіі прэзентавалі ў Гродне

Польска-беларускую анталогію паэзіі прэзентавалі ў Гродне

Выданне пабачыла свет год таму і ўжо было прадстаўлена ў Польшчы. Напярэдадні Фестывалю нацыянальных культур яго прэзентавалі і беларускаму чытачу. У літаратурных сустрэчах прынялі ўдзел ініцыятары міжнароднага праекта паэт, выдавец, галоўны рэдактар літаратурнага часопіса «Poezjadzisiaj» Аляксандр Наўроцкі і паэтэса, мастачка Барбара Юркоўска з Польшчы.

Мiжнародны праект з сімвалічнай назвай «Масты» стартаваў у варшаўскiм выдавецтве «IBiS» у 2014 годзе. Пазней нарадзілася ідэя стварыць польска-беларускую анталогію паэзіі з удзелам дзесяці паэтаў Польшчы і дзесяці паэтаў Гродзеншчыны. Ідэю падтрымала пасольства Беларусі ў Польшчы і асабіста пасол нашай краіны ў Рэспублiцы Польшча, паэт Аляксандр Авер’янаў. Як адзначыў дыпламат, пажкрэсліваючы значную ролю такіх праектаў, паэты замест бар’ераў будуюць паміж народамі масты і збліжаюць душы пры дапамозе магiчнай энергіi творчасці, таямніцы мастацтва.

Фото 1.JPG

Серыя прэзентацый у Гродне прайшла ў СШ №36 з польскай мовай гавучання, ГрДУ імя Янкі Купалы, абласной навуковай бiблiятэцы iмя Я.Ф.Карскага. Падчас іх гучалі вершы на мовах арыгіналу ў выкананні саміх аўтараў, а таксама пераклады на беларускую і польскую. А сама анталогія папоўніла збор галоўнай кніжніцы Гродзеншчыны а бібліятэкі навучальных устаноў.

Тым часам супрацоўніцтва ў галіне літаратуры працягваецца. Падчас адной з сустрэч Аляксандр Наўроцкі падзяліўся задумай стварэння новай міжнароднай анталогіі паэзіі з удзелам паэтаў Польшчы, Латвіі, Эстоніі і Прынёманскага краю.

Фото 2.JPGФото 3.jpgглавная.JPG