Рэха забытага балю ў Барабары Радзівіл. Прыгожае свята прайшло на Іўеўшчыне
Работнікі аддзела культурна-масавай работы аграгарадка вярнулі прысутных у даўно мінулыя часіны – ХVI стагоддзе, калі старажытныя Геранёны належалі Гаштольдам, а Барбара Радзівіл была жонкай ваяводы Станіслава Гаштольда.
Пад гукі сярэднявяковай музыкі гасцей свята вітала гаспадыня балю Барбара Радзівіл у суправаджэнні сваёй світы.
Усе жадаючыя мелі магчымасць атрымаць майстар-клас па бальных танцах, паспрабаваць змайстраваць веяр ці маскарадную маску, прыняць удзел у аўкцыёнах і гульнях, дэгуставаць блюда, якімі калісьці ласавалася беларуская шляхта.









