Сабраць гісторыю па кавалках. Дачка выратаванай у Вялікую Айчынную беларускі прыехала на радзіму, каб даведацца пра ваенную гісторыю маці

Другая сусветная вайна паламала шмат лёсаў. Прайшло ўжо больш за 70 гадоў з дня апошніх выбухай гармат, але да гэтага часу не ўсе гісторыі расказаны, не ўвесь боль яшчэ прайшой. Родныя тых людзей, якія пацярпелі ад вайны, адкрываюць раней нязведаныя бакі ваеннага мінулага сваіх родных. Так зрабіла Міхаль, якая зараз жыве ў Ізраілі. Яна прыехала ў Навагрудак, каб сабраць гісторыю сваёй маці Хадасы, якая цудам выратавалася ад гета.

555.jpg

Маленькай Хадашцы (так называлі дзяўчынку тады) быў усяго год, калі яна разам з маці Шыфрай і пяцігадовай сястрой Рут трапіла ў гета на Перасецы. Малеча захварэла на бранхіт. Маці прыняла рашэнне ўцячы. Якая розніца? Усё роўна тут іх чакае смерць. Шыфры і дзецям удалося ўцячы, іх схавала ў сябе сям'я Баброўскіх, нягледзячы на тое, што ў іх саміх было шасцёра дзяцей.

123.jpg

Але збегчы з лагера аказалася лягчэй. Чым зберагчыся на волі. Нехта сказаў паліцаям, што ў весцы хаваюць яўрэяў. Шыфра са старэйшай дачкой хавалася ў падвале, Хадашка гуляла на вуліцы з дзецьмі Баброўскіх. Гэта яе і выратавала. Яе маці і сястру забілі, Баброўскіх адправілі ў турму, а іх дзяцей разам з Хадашкай у канцлагер Гросс-Розен у Сілезіі, дзяўчынку прынялі за іх сястру, бо ў той былі светлыя валасы.

Міхаль было важна даведацца гісторыю маці да канца, пабачыць, тыя мясціны, дзе яе родныя пазналі вялікі боль. Жанчына таксама хацела пагаварыць з Ганнай Варановіч, унучкай Марыі Баброўскай.

wx1080.jpg

Баброўскія дапамаглі многім яўрэям, якія ўцяклі з гета на Перасецы. Сям’я атрымала званне Праведнікаў сярод народаў свету ў 1997 годзе, дзякуючы сведчанням Джэка Кагана, якому Баброўскія далі міску гарачага супу, калі ён уцёк з гета, каб пайсці ў партызаны. Праз многія гады жыве памяць аб гэтых неверагодных людзях.