«Сакрэты гарадзенскай гісторыі» раскрыюць у абласной бібліятэцы імя Я.Ф.Карскага

«Сакрэты гарадзенскай гісторыі» раскрыюць у абласной бібліятэцы імя Я.Ф.Карскага

ХIII Міжнародныя гарадзенскія навуковыя чытанні пад такой назвай пройдуць 20 верасня ў галоўным корпусе Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага.

Чакаецца, што ўдзельнікамі пазнавальнай сустрэчы стануць каля 60 чалавек. Сярод іх навукоўцы, краязнаўцы, прадстаўнікі бібліятэк, музеяў, архіваў, вышэйшых навучальных устаноў Беларусі і Польшчы, пісьменнікі і паэты, іншыя зацікаўленыя асобы.

У навуковых дакладах будуць абмеркаваны малавядомыя факты і падзеі ў гісторыі Гродна, паведамяць аб слынных асобах, якія ўнеслі ўклад у развіццё горада над Нёманам, і эвалюцыі гарадскога асяроддзя. 

Гарадзенскія навуковыя чытанні - копия.JPG

Пачатак чытанняў – у 11.00. Асаблівая ўвага будзе звернута на папулярызацыю гістарычнай памяці абласнога цэнтра для выкарыстання ў турыстычных мэтах.