«Шчодры вечар Каляду вядзе!»: Хведар Жычка ў нашым праекце «Вершы на свята»
З Калядамі, сябры! У час, калі праваслаўныя вернікі рыхтуюцца адзначыць Нараджэнне Хрыстова, мы прапануем тэматычны верш “Шчодры вечар” беларускага пісьменніка і перакладчыка Хведара Жычкі. Найлепшым фонам для яго прачытання стала адна з прац, што прадстаўлены на выставе дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Снежная карусель” у абласным Палацы творчасці дзяцей і моладзі.
Верш чытае навучэнка палацу Дар’я Ганчарук. 10-гадовая Даша – вельмі рознабаковая дзяўчынка, яна паспявае наведваць мноства гурткоў і секцый. Сярод усіх школьных прадметаў ёй асабліва падабаюцца мовы, яна добра ведае рускую і беларускую, нават прымае ўдзел у школьных алімпіядах. Акрамя таго, Даша займаецца плаваннем, захапляецца маляваннем пяском, наведвае “Школу юнай ледзі”, танцуе ў стылі вог. Да таго ж, яна – юная мадэль – прымае ўдзел у паказах Grodno Fashion Show.
Ёсць у Дашы поспехі і як у чытальніка. Так, яна была лаўрэатам абласнога фестывалю-конкурсу “Таленты Прынямоння”. Сёння дзяўчынка дорыць калядны верш Хведара Жычкі.
Хведар Жычка
"Шчодры вечар"
Надышлі калядныя дзянькі –
Адзвінелі на катку канькі.
Вечарам ля кожнага двара
"Шчодрыкі" спявае дзетвара.
І спадае з неба белы пух,
Каб святлейшым стала ўсё наўкруг.
Дзякуй Богу, добры снег ідзе,
Шчодры вечар Каляду вядзе!
Адзвінелі на катку канькі.
Вечарам ля кожнага двара
"Шчодрыкі" спявае дзетвара.
І спадае з неба белы пух,
Каб святлейшым стала ўсё наўкруг.
Дзякуй Богу, добры снег ідзе,
Шчодры вечар Каляду вядзе!
