Слонимскому драмтеатру - 30, он продолжает традиции Огинских
Аншлаг па бязвізе
Цудоўны і славуты Слонім. Тут сёлета з вялікім размахам прайшоў Дзень беларускага пісьменства — кажуць, атрымалася самае шыкоўнае свята за папярэднія. І не дзіва, бо горад прасякнуты подыхам старажытнасці. Што ні будынак — легенда, што ні вуліца — гісторыя. Старастам тут быў будучы канцлер ВКЛ Леў Сапега, адметны «Дом оперы» з глядзельнай залай на 2000 месцаў у ХVІІІ стагоддзі стварыў Міхал Казімір Агінскі. Культурная арэна стала Меккай Еўропы, на водным канале падчас пастановак разводзіліся шлюзы, і артысты, прамаўляючы ролі, плылі на лодцы. Агінскі настолькі пранікнуўся мястэчкам на Шчары, што завяшчаў так: «Пахавайце мяне, дзе хочаце, але маё сэрца належыць Слоніму. Як памру, калі ласка, дастаньце яго і туды завязіце». Просьба вялікага канцлера і культурнага дзеяча была выканана. Сэрца ў залатым куфэрку зберагалася ў мясцовым касцёле Святога Андрэя. Хоць яно даўно скрадзена ды зруйнаваны часам і войнамі славуты тэатр — традыцыі працягвае новы будынак і апантаны калектыў, які ў студзені адзначае 30-годдзе сваёй творчасці.

АДНОЎЛЕНАЙ пабудове, у якой разгортваюцца драматычныя дзеі, няма і шасці гадоў. Тым не менш пад ёй таксама векавая гісторыя. Калісьці, у 1900 годзе, на гэтым месцы ўзвялі Народны дом, дзе выступалі Фёдар Шаляпін, Галіна Вішнеўская, Міхась Забэйда-Суміцкі, Ян Кепура, дзясяткі расійскіх абласных тэатраў. З 1980-х будынак не скарыстоўваўся і пакрысе рушыўся.
— Тым часам наш тэатр месціўся на задворках Цэнтра культуры, у невялікім флігелі. Былы кіраўнік Мікалай Лішык, які праслужыў сцэне каля 15 гадоў, ініцыяваў і прыклаў вялікія старанні, каб на месцы руін аднавіць дом сівой даўніны. Дарэчы, у сценах заўважныя ўкрапіны мура 1900 года, — дакранаецца да векавога каменю дырэктар Слонімскага драмтэатра Аляксей Ткачоў.

Дырэктар Аляксей ТКАЧОЎ .
За кіраўніка Аляксей Мікалаевіч тут з 2018-га, але з культурным жыццём раёна знаёмы даўно. На працягу 10 гадоў галоўны Дзед Мароз Слонімшчыны, прафесіны рэжысёр і ў нядаўнім мінулым намеснік дырэктара мясцовага Дома культуры. Адзначае, што для раённага цэнтра дзяржаўны драматычны тэатр — рэдкасць. У Беларусі яны яшчэ ёсць у Пінску, Бабруйску, Мазыры — бадай, і ўсё. Між тым названыя гарады — статысячнікі, а ў Слоніме 46 тысяч жыхароў.
— У 1948 годзе Міхаіл Фрыдман арганізаваў народны тэатр, падчас перабудовы Мікалай Варвашэвіч задумаў узвысіць яго статус да дзяржаўнага драматычнага, — гартае архіў загадчык літаратурнай часткі Сяргей Чыгрын. — Для гэтага трэба было адолець эксперымент: установа, пераведзеная на гаспадарчы разлік, павінна сама сябе акупляць і плаціць заробкі. Выпрабаванне без напругі пройдзена, і ў студзені 1990 года ў Слоніме адкрыты прафесійны тэатр.

Загадчык літаратурнай часткі Сяргей ЧЫГРЫН.
Дагэтуль творчая ўстанова не развучылася зарабляць. Летась паказалі 365 спектакляў для 25,5 тысячы гледачоў і выручылі 112 тысяч рублёў, прытым кошт квіткоў невысокі, дзіцячыя — па 4 рублі, дарослыя — па 6.
— Да таго ж прапануем у арэнду глядзельную залу, прымалі экс-саліста гурта «Фрыстайл» Сяргея Дубровіна, Яўгена Хаменку, прыязджаюць з пастаноўкамі драмтэатры. Мы таксама наносім адказныя візіты, у тым ліку на абласную сцэну, сёлета ўпершыню абмяняліся вопытам з Новым драмтэатрам у Мінску. Актыўна гастралюем па суседніх раёнах — Ваўкавыскім, Дзятлаўскім, Лідскім, Ашмянскім, Смаргонскім, Пружанскім, Ружанскім, Івацэвіцкім, — разглядае каляндар спраў дырэктар.

Сцэна са спектакля «Трыбунал».
Штукараць кравецкі і сталярны цэхі, мастацкая майстэрня — сваімі сіламі ствараюць касцюмы і дэкарацыі. Летась тэатр заваяваў прэмію імя заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Івана Ушакова. Прэмію імя былога старшыні Гродзенскага аблвыканкама Аляксандра Дубко атрымалі артысткі Наталля Шугай і Ірына Яцук. Аляксей Ткачоў падумвае нават стварыць мясцовы адмысловы фестываль, дзе б спаборнічалі і дзяліліся вопытам правінцыяльныя тэатры.
У акцёраў шчыльны графік — толькі што паказвалі дзіцячы спектакль «Подарок для звездочки», тут жа — рэпетыцыя казкі «Вовка в огнедымном царстве». Рэжысёр дзвюх пастановак — апантаная актрыса з амаль 30-гадовым стажам Вікторыя Міхальчык. Ставіць п’есы па ўласнай ініцыятыве і закліку душы, такім чынам спрабуе глыбей данесці іх да гледача:
— Як пісаў вялікі рускі класік Мікалай Гогаль: «Тэатр — гэта кафедра, з якой можна сказаць свету многа дабрыні». Стараюся, каб людзі прыходзілі адпачыць і заадно неназойліва пачарпнуць карыснае, убачыць сябе збоку.
Артыст вышэйшай катэгорыі Сяргей Яўменаў на сцэне 18 гадоў. Аднак і яму не ўсё лёгка даецца. Найцяжэй прыйшлося з роляй непрыстойнага юрлівага дзяка. Пабаяўся, што не зразумеюць землякі. Падае вялікія надзеі мясцовая Паўлінка Галіна Ерамейчык. Прыйшла ў тэатр адразу пасля школы, завочна скончыла акадэмію мастацтваў і, як арэшкі лузгае, іграе адказныя ролі. Яе калега Багдан Клімаў і зусім пакінуў былое месца працы, абы аддаваць сябе гледачу. Шчыра і ярка ён толькі што сыграў шэрага верабейку, закаханага ў прывабную зорку, што ўпала на грэшную зямлю. Гэта адна з першых галоўных роляў Багдана, і пакуль што яму такое амплуа падабаецца.

— Пераклаў 20 п’ес. Працэс скрупулёзны, адолеў адну дзею — чытаю ўслых, акурат як песню, дапрацоўваю, — Сяргей Мікалаевіч выдаў больш за 60 кніг па гісторыі Беларусі і Слонімшчыны, загадвае літаратурнай часткай з самага адкрыцця тэатра.
СЛОНІМСКІЯ акцёры паставілі каля паўсотні спектакляў, хутка за іх дзеяй змогуць назіраць турысты: горад далучыўся да праграмы «Карта госця» і стаў бязвізавай зонай. У 2020-м рэпертуар пабагацее яшчэ чатырма прэм’ерамі, усе службы на варце творчасці. Стракоча машынкай закройшчык-кравец Ірына Канановіч:
— Мастакі малююць, а мы ажыццяўляем задумкі. Бываюць вобразы простыя, здараецца і наадварот. Напрыклад, у «Тарасе на Парнасе» 26 плашчоў з залатымі аблямоўкамі для багоў краіла на падлозе, бо інакш не хапала месца.
Калектыву ёсць на каго раўняцца і да чаго імкнуцца: быццам экзамен здаюць перад самім гетманам Агінскім. Яго славуты «Дом оперы» працаваў у Слоніме чвэрць стагоддзя і пакінуў незгасальны след. З абедзвюх старон сцэны вялі баталіі па 20 коннікаў, ігралі аркестры, білі і асвятляліся каляровыя фантаны. Памяць пра славутых дзеячаў слонімцы ўшаноўваюць — у помніках, назвах вуліц, добраўпарадкаванні гістарычных пабудоў, раўнюткай струнцы акультураных каналаў Агінскага. Няма хіба што ў залатым куфэрку сэрца гетмана, ды нават скрадзенае і завезенае на Усход — яно ўсё роўна належыць Слоніму.