Снежная, з траскучым марозам, дзіцячымі забавамі – вось такая зіма ў вершы Якуба Коласа. Працягваем наш праект “Вершы на свята”

Снежная, з траскучым марозам, дзіцячымі забавамі – вось такая зіма ў вершы Якуба Коласа. Працягваем наш праект “Вершы на свята”

Крышачку настальгіі па снезе, ваце паміж ваконнымі рамамі, санках, марозе – у вершы Якуба Коласа “Надыход зімы”.

Чытае яго Паліна Сафронава, актрыса музычна-драматычнага тэатра “Гарадзенскі званочак”, што працуе пры Цэнтры культуры горада Гродна.

- У тэатры я трэці год і з радасцю ўдзельнічаю ў пастаноўках. Адна з апошніх - “Бармалей”. Гэты спектакль мы паказвалі ў Гродне, іншых гарадах Беларусі. Таксама былі з ім у Балгарыі і Літве, - распавяла дзяўчынка.


Увогуле Паліна вельмі рознабаковая, акрамя тэатра захапляецца танцамі. А яшчэ любіць чытаць, прычым чытае не толькі творы, што задаюць у школе.

 

Якуб Колас “Надыход зімы”

Мяккі снег лятае пухам,

І канца яму няма,

І нясе сярдзітым духам,

Дзікім сіверам зіма.

Зачыняйце шчыльна хату,

Каб не дзьмулі халады,

На акно кладзіце вату,

Каб не клаў мароз сляды.

Даставайце з вышак сані,

Гайда сцежкі праціраць

І па белым акіяне

Ўздоўж і ўпоперак гуляць!

Редакция газеты «Гродненская правда»