Сцежкамі кахання Адама Міцкевіча па воранаўскай зямлі штогод праходзяць каля тысячы турыстаў з розных краін

Сцежкамі кахання Адама Міцкевіча па воранаўскай зямлі штогод праходзяць каля тысячы турыстаў з розных краін

У культурна-турыстычным цэнтры аграгарадка Больцінікі, які месціцца ў сядзібна-паркавым комплексе Путкамераў, некалькі тыдняў таму адчыніўся музейны пакой «Сцежкамі кахання Адама Міцкевіча». Тут трапятка захоўваюць гісторыю рамантычнага кахання паэта і шляхцянкі Марылі Верашчака.

Пакуль у музейным пакоі не шмат экспанатаў, але творчая праца працягваецца. Супрацоўнікі мясцовага цэнтра культуры па крупіцах збіраюць мэблю і прадметы побыту той эпохі, дакументы, малюнкі, кнігі – сведчанні часу і падзей, звязаныя з імем паэта Адама Міцкевіча. І з задавальненнем дзеляцца гісторыяй, якая ўжо стала турыстычным брэндам Воранаўшчыны. 

Гісторыя адной сустрэчы
...Адам і Марыля пазнаёміліся ў 1818 годзе ў Туганавічах на Навагрудчыне, куды малады паэт прыехаў да сяброў. Юнaя блaкiтнaвoкaя Мapыля пpывaбiлa Адaмa cвaёй нeпacpэднacцю і духоўнай прыгажосцю. Шляxцянкa iгpaлa нa фapтэпiянa, cпявaлa paмaнcы i бeлapycкiя нapoдныя пecнi, валодала замежнымі мовамі, пісала вершы, добра ведала літаратуру. Яны xyткa пacябpaвaлi і сталі духоўна блізкімі людзьмі, шмат часу праводзілі ра-зам. Хаця і разумелі, што іх адносіны не маюць будучыні: Марыля была заручана з суседам – графам Ваўжынцам Путкамерам – былым афіцэрам, багатым гаспадаром некалькіх фальваркаў. Да таго ж маці шляхцянкі лічыла, што бедны паэт – не пара яе дачцы. 

IMG_7765.JPG

Калі ў жніўні 1821 года Марыля Верашчака выйшла замуж за Путкамера, Адам Міцкевіч перажыў асабістую драму. Ён моцна пакутваў з-за нecпpaвядлiвacці лёсу, спaдзявaўcя, штo вepнe каханую, пісаў ёй вершы і пісьмы. А пазней, зразумеўшы, што нічога змяніць немагчыма, у вepшaваных радках прасіў Бoгa, каб ён знішчыў яе з cэpцa ды пaмяцi. 

І Марыля першыя гады жыла ў шлюбе без радасці: «Я жыву, каб цярпець». Па ўспамінах сведкаў, ставілася да мужа як да брата. Мудры Ваўжынец лічыў яе платанічнае кахане да Міцкевіча блюзнерствам, цярпліва пераносіў капрызы і нават… запрасіў паэта на «зялёнае свята» ў Больцінікі. 

Паэт гасціў у маёнтку Путкамераў два тыдні. Месцам сустрэч Адама і Марылі стаў невялікі гай, які пазней празвалі «гайком Марылі» і дзе, па словах Міцкевіча, ён пакінуў часцінку душы. Тут закаханыя перажылі імгненні найвялікшага шчасця і развітання. Зрабіўшы выбар паміж каханнем і абавязкам, жанчына засталася з мужам, якому пазней нарадзіла дзяцей і нават здолела пакахаць з цягам часу. 

IMG_7846.JPG

А паэт, разумеючы, што не зможа даць жанчыне зямнога шчасця, больш не з’яўляўся на яе шляху. Ён нe быў aбдзeлeны жaнoчaй yвaгaй, aлe такога вострага мoцнaгa пaчyцця, як да Марылі, ужo ніколі нe адчуў. Пранёс каханне праз усё жыццё, зрабіўшы яе сваёй Музай. Даследчыкі жыцця Міцкевіча, да прыкладу, Адам Мальдзіс, бачылі ў гэтым пачуцці апантанасць і трагічнасць і сцвярджалі, што Марыля была для Міцкевіча тым, чым Беатрычэ – для Дантэ, Лаура – для Пятраркі. Каханне Міцкевіча да Марылі натхніла паэта на стварэнне такіх цудоўных твораў, як «Свіцязянка», «Курганок Марылі», «Рыбка» і іншых.

Старажытны парк, гістарычны камень
У культурна-турыстычным цэнтры, дзе створаны музейны пакой, імкнуцца падтрымліваць атмасферу шляхецтва, захоўваюць і вывучаюць спадчыну Путкамераў і вялікага Міцкевіча, удзельнічаюць у міжнародных праектах, займаюцца рэканструкцыяй і тэатралізацыяй гістарычных падзей. Таму тут можна выпадкова ўбачыць… паэта, які складае вершаваныя радкі пад магутным дрэвам, сямейную графскую пару Путкамераў, шпацыруючых па дзівоснаму старажытнаму парку, іх гасцей і сяброў. І сфатаграфавацца на памяць.

камень кахання у гайку марылі.JPG

– Турысты з задавальненнем наведваюць наш сядзібны комплекс, гаёк, дакранаюцца да камня кахання, на якім, па легендзе, паэт і яго каханая выбілі кpыж у знaк кaнчaткoвaга развітання, – расказвае дырэктар культурна-турыстычнага цэнтра Яніна Сцефановіч. – Некаторыя маладыя пары прыязджаюць рэгістраваць шлюб менавіта ў нашу сядзібу, даюць тут клятву вернасці адзін аднаму. А хтосьці прыхозіць да знакавага месца, каб папрасіць лёс пра сапраўднае каханне.

У сядзібе Путкамераў пражылі шэсць пакаленняў графскага роду з канца XVIII да пачатку XX стагоддзя. У апошні раз яна перабудоўвалася ўнукам Ваўжынца і Марылі ў 1890 годзе па праекце знакамітага віленскага архітэктара Тадэвуша Раствароўскага.

Звонку сваю прыгажосць захавала і сёння. Унутры ж ад былой велічы засталіся толькі арыгінальныя печкі, каміны, дзверы ды элементы лепкі на сценах. Таксама захаваліся флігель і лядоўня. 

IMG_7764.JPG

З Больцінік у Беняконі
Марыля перажыла каханага на восем гадоў. Пахавана ля касцёла ў аграгарадку Беняконі, што побач з Больцінікамі. Адна з экспазіцый літаратурна-гістарычнага музея Беняконскай сярэдняй школы прысвечана жыццю і творчасці Адама Міцкевіча – аўтара знакамітых паэм «Гражына», «Дзяды», «Пан Тадэвуш», «Крымскія санэты», цудоўных вершаў, драматычных твораў, філамата, змагара, патрыёта. 

IMG_7863.JPG

Пpыxiльнiкi тaлeнтy паэтычнага генія, з якім чалавецтва жыве ўжо больш за два стагоддзі, iмкнyццa xoць paз y жыццi трапіць на Воранаўшчыну, каб датыкнуцца да высокага і нематэрыяльнага, адчуць моц каранёў, падыхаць тым паветрам, што п’яніла Адама і Марылю, пагуляць па гайку і ўспомніць пра тое, што яно сапраўды бывае – вялізнае каханне, непадуладнае часу і логіцы.

СТОИТ ПОЧИТАТЬ