Сёння спаўняецца 137 год з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа

Сёння спаўняецца 137 год з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа

У сваіх вершах ён ствараў «вобразы мілыя роднага краю». Сёння спаўняецца 137 год з дня нараджэння самага народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. 

Спецыяльна да свята Міністэрствы абароны, замежных спраў, а таксама па надзвычайных сітуацыях сумесна знялі відэа, у якім чытаюць верш «Адлёт жураўлёў»  – адзін з самых знакамітых. Ён выйшаў у першым зборніку паэта «Песні жальбы» і уваходзіць у залаты фонд беларускай літаратуры.