Таямнічы надпіс на керамічным артэфакце знайшлі гродзенскія археолагі на раскопках
Вось цікавымі знаходкамі радуюць нас археолагі. Цяпер яны апрацоўваюць матэрыялы раскопак і адшукалі на кавалку керамікі кавалак такога надпіса. Можа гэта тая самая "гороушна" як на могільніку ў Гнёздаве на Смаленшчыне, а можа "городен" як подпіс ганчара, дзе той зрабіў гэты збанок. Але гэта ўсё толькі неабгрунтаваныя версіі, навукоўцы будуць працаваць далей.


