Тры мільёны наведвальнікаў за 25 гадоў. Мірскі замак адзначае чвэрць стагоддзя з’яўлення першай музейнай экспазіцыі
Сёння, 27 кастрычніка, у Мірскім замку адбудзецца шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 25-годдзю адкрыцця першай музейнай экспазіцыі, а таксама 30-годдзю ўключэння Мірскага замка ў склад Дзяржаўнага мастацкага музея БССР (Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь з 1993 года).
31 кастрычніка 1992 года на шасці ярусах Паўднёва-заходняй вежы Мірскага замка, які на той момант быў філіялам Дзяржаўнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, былі ўрачыста адкрыты першыя музейныя экспазіцыі гісторыка-археалагічнага напрамку. З гэтай даты прайшла ўжо чвэрць стагоддзя, і ёсць магчымасць падвесці першыя вынікі: за 25 гадоў замак наведала каля трох мільёнаў чалавек з розных краін. Гісторыя стварэння першага на Беларусі музея ў сценах сярэднявечнага замка была даволі доўгай, складанай, і яна цесна звязана з фарміраваннем незалежнасці Рэспублікі Беларусь, для якой Мірскі замак на той час стаў своеасаблівым сімвалам адраджэння.
Выстава «Сімвал незалежнай Беларусі: адраджэнне Мірскага замка» распавядае пра працэс музеефікацыі Мірскага замка. Прадстаўленыя ў пяці тэматычных блоках дзясяткі архіўных фотадакументаў, цікавы прадметны рад выставы ілюструюць гэты складаны шлях і акцэнтуюць увагу на працэс і вынік калектыўнай натхнёнай працы дзяржаўных дзеячаў і музейных работнікаў.
У рамках урачыстых мерапрыемстваў запланавана правядзенне круглага стала «Рэстаўрацыя і музеефікацыя Мірскага замка: практыкі ўзаемадзеяння», а таксама выступленне салістаў Гродзенскай капэлы.