Цэглы часоў Вітаўта, калода карт і амерыканскі шансанье на выставе "Made in Hrodna" у Старым замку

Цэглы часоў Вітаўта, калода карт і амерыканскі шансанье на выставе "Made in Hrodna" у Старым замку

Чаму ў Гродна будынкі пачатка XX стагоддзя жоўтага колеру, тады як у Мінску, Бабруйску ці Брэсце – чырвоныя? Аказваецца, сакрэт у адмысловым колеры мясцовай жоўтай гліны, з якой і выраблялі цэглу ў тыя часы.  Аб гэтым і іншых цікавых старонках з гісторыіі прамысловага Гродна можна даведацца на выставе “Made in Hrodna”, якая адкрылася ў абноўленай выставачнай зале ў Старым замку.

Наведвальнікі ўнікальнай экспазіцыі на кароткі час перанясуцца ў прамысловы Гродна канца XIX – першай паловы XX стагоддзя, пабываюць на буйнейшых прадпрыемствах горада і даведаюцца, як і што на іх выраблялі.

DPP_34309.JPG

Прастора выставачнай залы падзелена на некалькі экспазіцый, кожная з каторых прысвечана гродзенскім прадпрыемствам – дзеючым зараз і тым, што ўжо не існуюць. У іх ліку цагляны завод, тытунёвая фабрыка Шэрышэўскага, фабрыка матацыклаў “Нёман”, піўны завод, а таксама легендарныя прадпрыемствы – Гродзенскія пераплётная фабрыка і фабрыка ігральных карт. Падрабязней даведацца пра іх наведвальніку не будзе складана – выстава нагадвае разгорнутую 3D-кнігу, дзе можна не толькі убачыць адметныя атрыбуты таго ці іншага прадпрыемства, але і прачытаць пра цікавыя эпізоды з іх гісторыі.

DPP_34310.JPG

Цэнтральны стэнд на выставе прысвечаны тытунёвай фабрыцы “Нёман”. Тут экспануецца цыгарэтная гільза Гродзенскай тытунёвай фабрыкі з 1880-х гадоў, арыгінальная тытунёвы станок для набівання гэтых гільз і каляровыя цыгарэтныя пачкі 50-60-х гадоў XX стагоддзя. А яшчэ падчас экскурсіі гучыць песня «Койфт-же папиросен» у выкананні Хаіма Яблоніка – вядомага як Герман Яблыкаў – знакамітага амерыканскага шансанье тых часоў, які нарадзіўся ў Гродна.

DPP_34312.JPG

Тут жа – арыгінальная калода ігральных карт, родам з 1930-х гадоў, вырабленых на гродзенскай фабрыцы, стогадовыя скураныя папкі, кашалькі і пісьмовы набор – прадукцыя фабрыкі скураных вырабаў.

Таксама цікава будзе даведацца, што ў пачатку XX стагоддзя лагатыпам Гродзенскага піўзавода быў… слон на бочцы з напоем. А на лагатыпе веласіпедаў, якія выходзілі на гродзенскім канвееры, адбіты алень святога Губерта, у якога паміж рогаў замест крыжа… чырвоная зорка.

DPP_34313.JPG

На карце Гродна ў цэнтры залы – сапраўдны арт-аб’ект. На ёй гродзенскія прадпремствы размешчаны там, дзе яны знаходзіліся ў канцы XIX – першай палове XX стагоддзяў. Цікава знаходзіць будынкі і праводзіць паралелі з цяперашнім часам, успамінаючы, што цяпер знаходзіцца на іх месцы, і як змяніўся Гродна за апошнія сто з лішнім гадоў.

DPP_34317.JPGDPP_34318.JPG

Редакция газеты «Гродненская правда»