Тут былi звярынцы, вырошчвалі персікі, мандарыны і ананасы. Паказваем унікальны музей-сядзібу Міхала Агінскага (+відэа)
Анастасія Макеева, карэспандэнт:
- Гэтая ліпавая алея памятае вялiкага кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага. Сядзібу ў Залессе ён называў самым шчаслівым месцам свайго жыцця і напісаў тут зашмат выдатных рамансаў.

Хоць нарадзіўся будучы геній пад Варшавай, продкі князёў Агінскіх былі нашчадкамі беларускіх каталікоў. Дваранскі род заўсёды займаў высокiя пасады. Нядзіўна, што з лёгкай рукі бацькі, ужо ў 4 гады Міхал пазнаёміўся з апошнім каралём ВКЛ Станіславам Аўгустам Панятоўскiм і паабяцаў служыць дзяржаве. Клятву стрымаў. У 21 год хлопец стаў дэпутатам сейма Рэчы Паспалiтай, затым паслом у Галандыі і Англіі, а пасля прысягі на вернасць імператрыцы Кацярыне II – падскарбіем літоўскім.

Васіль Грыбанаў, старэйшы навуковы супрацоўнік музея-сядзібы Міхала Клеафаса Агінскага:
- Дарэчы, яму імператар Аляксандр давярае перамогу з Напалеонам ад iмя Расii. Агiнскi iх вядзе i папярэджвае тым, што Напалеон рыхтуе паход 1812 года.

Французская мова – гэта размоўная мова князя, яшчэ ён ведаў польскую, рускую, нямецкую, галандскую, ангельскую, італьянскую, грэцкую і латынь.

На стале ляжыць скрыпка, невыпадкова, музыка – гэта аддушына Мiхала Клеафаса.

Дыпламат сціпла называў сябе аматарам і пісаў, што ў яго ёсць толькi добры слых і адчуванне гармоніi. Многія творы ён нават не запісаў, яны прагучалі толькі аднойчы. Вялікую ролю ў жыцці музыканта адыгралi дзядзька-эстэт Міхал Казімір і таленавiты настаўнік музыкі Восіп Казлоўскi. Свой першы паланэз Міхал Агінскi напіша ў 26. Тады ж пад яго шэдэўры закруціць Пецярбург, Варшава, Вена і ўся Еўропа. Дарэчы, палац у Залессі князь ператвараў у музычныя салоны.

Васіль Грыбанаў:
- Мы маем калекцыю музычных iнструментаў XIX стагоддзя, Агiнскi калекцыянаваў музычныя iнструменты. Першую скрыпку заўжды гуляў сам гаспадар сядзібы Міхаіл Клеафас Агінскі. Іншую партыю вёў іспанец Iскудера. Трэцюю, чацвертую, пятую i iншыя партыi маглі весці любыя госці, якiя прыязджалi да Агiнскага. А дачка Агінскага Амелія была вельмі таленавітая, грала на фартэпіяна.
У Залессе музыкант прыехаў пасля амністыі Аляксандра I. Пасля паўстання Тадэвуша Касцюшкі прыйшлося нямала павандраваць. У момант адчаю кампазітар напіша Паланэз №13 ля мінор, які потым увесь свет пазнае, як «Развітанне з Радзімай».
Цікава, што маёнтак пад Смаргонню быў радавым гняздом Агінскіх. Яшчэ ў XVIII стагоддзі гэтыя землі набыў прадзед Марцыян. У 1802 Міхал Клеафас прыехаў сюды са сваёй другой жонкай Марыяй дэ Неры. І за 13 гадоў адбудаваў каменную сядзібу па праекце Міхаіла Шульца. За класічную грацыю яе ахрысцілі Паўночнымі Афінамі. Гадзіннік з боем збіраў эліту на балі.

Наталля Чудакоўская, малодшы навуковы супрацоўнік музея-сядзібы Міхала Клеафаса Агінскага:
- Зараз мы з вамі, паважаныя госцi, знаходзімся ў каміннай зале. Менавiта гэтая зала служыла канцэртнай. Чаму? Акустыка добрая, высокая столь. Звярніце, калi ласка, ўвагу на цудоўны iнструмент – венскі раяль сярэдзіны XIX стагоддзя.

Святлана Кенько, намеснiк дырэктара музея-сядзібы Міхала Клеафаса Агінскага:
- У палацы таксама знаходзіўся більярдны стол з вольхi на шасцi нагах, абцягнуты зяленым сукном. Калi гулялi ў снукер, вось на гэтай дошцы веўся падлiк ачкоў гульцоў.

I вельмi любілi гуляць у картачныя гульні, i вось у нас ёсць ломберны столік і лямпа-бульётка. Калi запальвалi свячу, святло падала на рукі і карты гульцоў, а твары знаходзiлiся ў цянi. I таму яны што не маглі рабіць? Мухляваць.

І хоць мэбля ў музеі-сядзібе з антыкварных крам, сцены і лесвіца памятаюць гаспадароў і іх дзяцей. Агінскі тут жыў аж 20 гадоў, таму творчы дух пануе паўсюль. Інтэр'еры былі раскошнымі. Шкляныя дзверы, паркет з ясеня, печ з кафлі. З вокнаў адкрываўся надзвычайны від на ангельскi сад з возерам, альтанкамі i ланямi. Да-да, тут былi нават звярынцы! Цудоўная аранжарэя летам ператваралася ў сталовую. Дарэчы, круасанамi і кавай пахне у сядзібе і сёння.

Анна Пiгоцкая, навуковы супрацоўнік музея-сядзібы Міхала Клеафаса Агінскага:
- Тут праходзілі святы, гучала заўседы музыка, і вось гэтыя велiчныя калоны і арачныя вокны засталiся з тых часоў, яны памятаюць шматлiкiх гасцей Агінскага.

Зiмовай цяплярней Агінскі мог нават пахваліцца ў Пецярбургу. Тут вырошчвалі персікі, абрыкосы, мандарыны, вінаград і ананасы. I гэту калекцыю мы аднаўляем ў нашым музее па спісе інвянтарных кніг 1821 года.
Святлана Кенько:
- Менавiта ў нашай сядзібе сення таксама есць конi. Запрашаем вас, прыехаць да нас і пакатацца па нашаму парку.
Паланэзы тут гучаць і сёння. Штогод праходзiць фестываль «Вяргiнi да Дня Нараджэння Мiхала». Гэта былі любімыя кветкі кампазітара. А разам з касцюмаванымі балямi і экскурсіямі можна зазірнуць ў XIX стагоддзе і адчуць сябе героямi рамана.

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!