У абласной бібліятэцы імя Карскага прэзентавалі навінкі друку. Іх аутары – лаўрэаты III Абласнога конкурсу рукапісаў імя Цёткі
У Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф. Карскага ўвазе чытачоў, якія не проста любяць літаратуру, але і, безумоўна, заўсёды сочаць за навінкамі кніг, было прадстаўлена шэсць зборнікаў вядомых гродзенскіх пісьменнікаў. Новыя кнігі аўтараў з'яўляюцца пераможцамі розных намінацый на III Абласным конкурсе рукапісаў імя Цёткі.
Кніга беларускай паэтэсы, старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Людмілы Кебіч "Трыялеты. Тэрцыны. Рандэлі", напрыклад, была адзначана ў намінацыі “Паэзія". Дарэчы, тры графічных малюнка для кнігі намялявала ўнучка аўтара, якая вучыцца ў мастацкім класе ў гімназіі №5 горада Гродна.
Ганна Скаржынская-Савіцкая, дзіцячая пісьменніца, лаўрэат прэміі імя А.І. Дубко і нацыянальнай літаратурнай прэміі, прэзентавала дзве кнігі: “А ў нас – зорны час” і “Сема і Адзінка”. Малюнкі для сваіх кніг аўтар стварыла сама. На III Абласным конкурсе рукапісаў імя Цёткі пісьменніца стала лаўрэатам у намінацыі “Дзіцячая літаратура”.
– Я доўга працую ў журналістыцы, і за гэты час было шмат сур'ёзных, на маю думку, артыкулаў, нарысаў, разважанняў. І я адважылася сабраць іх у адзін рукапіс і падаць на конкурс, лаўрэатам якога я з'яўляюся двойчы, – падзялілася Ніна Рыбік.
Не менш цікавую кніжную навіну прадставіў паэт, кампазітар і выканаўца песен Андрэй Татура. На конкурс ён падаў кнігу «Ключ от всех дверей» і стаў лаўрэатам у намінацыі «Адкрыццё года».
Таксама на прэзентацыі чытачы змаглі азнаёміцца з кнігай “Этюд о янтарном комарике”, якая заняла першае месца ў намінацыі "Проза".
Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!