У гонар слыннай зямлячкі. Адзіны на Беларусі народны музей Алаізы Пашкевіч (Цёткі) дзейнічае ў Астрынскай сярэдняй школе на Шчучыншчыне

У гонар слыннай зямлячкі. Адзіны на Беларусі народны музей Алаізы Пашкевіч (Цёткі) дзейнічае ў Астрынскай сярэдняй школе на Шчучыншчыне

Слынная паэтка са Старога Двара, акрамя творчасці, працавала сястрой міласэрнасці і іграла ў тэатры, займалася палітыкай і вучыла дзетак, складала чытанкі для дзяцей беларусаў і выдавала часопіс для моладзі, падарожнічала і вельмі любіла свае родныя мясціны. Пра гэтую ўнікальную асобу расказвае адзіны на Беларусі народны музей Алаізы Пашкевіч (Цёткі) ў Астрынскай сярэдняй школе на Шчучыншчыне.

экспазіцыя 1 (6).jpg
Захавальнікі спадчыны

Народны музей Алаізы Сцяпанаўны Пашкевіч (Цёткі) можна смела назваць брэндам гарадскога пасёлка Астрына і ўсёй Шчучыншчыны. Да ўвагі наведвальнікаў – каля 900 унікальных экспанатаў, сярод якіх аўтэнтычных больш за 600. Дарэчы, званне “народны” музей атрымаў нядаўна – у мінулым верасні.

Прыжыццёвыя выданні Цёткі.JPG

– Мы вельмі ганарымся такой высокай адзнакай нашай працы, – гаворыць нязменны кіраўнік музея з 1996 года настаўніца беларускай мовы і літаратуры Ала Балобан. – Бо ён сапраўды народны: і па факту стварэння, і па факту існавання. Сюды едуць людзі з розных куточкаў Беларусі і краін-суседак, каб датыкнуцца да духоўнай спадчыны Алаізы Пашкевіч. За апошнія тры гады ў нас пабывалі больш за тры тысячы чалавек, юныя экскурсаводы правялі больш за дзвесце экскурсій.

Музею, на думку Алы Сямёнаўны, належыць важнае месца ў патрыятычным выхаванні дзяцей і моладзі, захаванні гісторыі, культуры, спадчыны, павышэнні нацыянальнай самасвядомасці.

Музей Цёткі. Агульны выгляд.JPG
Па крупіцах

Усё пачалося ў 1976 годзе з літаратурна-краязнаўчага гуртка пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Галіны Пугач, якая аб’яднала вакол сябе аднадумцаў і пачала збор матэрыялаў. Экспанаты збіралі ўсім светам, да працы актыўна далучыліся вучні школы. Прыгожа аформілі тагачасны музей мастакі Алена Дзерынг і Алесь Ступень.

открытие музея 1982год (1).jpgоткрытие музея 1982год (2).jpg

Музей урачыста адчыніў свае дзверы 15 снежня 1982 года. Памятаю гэты дзень у маёй роднай школе. Здавалася, два маленькія пакойчыкі былой школьнай бібіліятэкі ўмясцілі ў сябе агромністы таямнічы сусвет і пашырыліся да размеру космаса!

У 2006-м стараннямі кіраўніка музея Алы Балобан і дырэкцыі школы музей значна пашырыўся, з’явіліся новыя экспанаты і экспазіцыі. Для кожнай з чатырох экспазіцый выдзелены асобны пакой.

Абрам Забораў. Цётка, 1976.JPG
Музейныя пакоі

З партрэту і старых фотаздымкаў праз гады глядзяць слынная зямлячка, яе родныя і сябры, выбітныя дзеячы культуры, якія аказалі ўплыў на яе творчае і грамадскае станаўленне. Тут жа – яе лісты і арыгіналы некаторых кніг: “Першае чытанне для дзетак беларусаў” 1906 года выдання, “Скрыпка беларуская”, “Хрэст на свабоду” гэтага ж года. Іншыя творы прадстаўлены факсімільнымі выданнямі. Дарэчы, да Цёткі падручнікаў для беларускіх дзетак не існавала. Усяго яна выдала дзевяць кніг, у тым ліку навуковых і навукова-папулярных.

экспазіцыя 1 (1).JPGэкспазіцыя 1 (3).JPG

“Стала песняй у народзе” – першая экспазіцыя музея. Тут праз матэрыялы, рэчы, здымкі можна даведацца пра род Пашкевічаў, розныя перыяды жыцця і творчасці Алаізы Пашкевіч: пецярбургскі, львоўскі, кракаўскі, віленскі, мінскі. Ёсць арыгінал пасведчання аб заканчэнні Санкт-Пецярбургскай жаночай гімназіі з фотаздымкам, аўтэнтычны буфет з хаты Пашкевічаў, партрэт і бюст паэткі, матэрыялы даследчыкаў яе творчасці.

Буфет з хаты А.С. Пашкевіч.JPG

– Пісала па-беларуску, – расказвае кіраўнік музея. – Сцвярджала, што “беларуская мова – гэта святыня, і трэба яе шанаваць, як самае дарагое”. І напачатку XX стагоддзя адыграла велізарную ролю ў адраджэнні літаратурнага жыцця Беларусі і сцвярджэнні беларускага мастацкага слова. Паэзія Цёткі вельмі багатая, разнастайная: публіцыстычна-вострая і разам з тым лірычная, задушэўная.

экспазіцыя 1 (12).jpgэкспазіцыя 2 (1).JPG

У другім пакоі – “Жыве яе ліра нанова” – месціцца экспазіцыя пра Шчучыншчыну і Гродзеншчыну літаратурную. Літаратурныя традыцыі, закладзеныя Цёткай, дастойна працягваюцца. Трэці пакой уражвае этнаграфічнай экспазіцыяй “Сведкі мінуўшчыны”, дзе сабраны разнастайныя прылады працы і прадметы побыту сялян канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя. Чацвёртая экспазіцыя – “Тут родзіцца думка за думкай”, адкрытая летась, прысвечана гісторыі і сучаснасці адукацыі ў Астрыне. Школьныя парты, вопратка і рэчы тагачасных школьнікаў, дакументы, альбомы, кнігі, фатаграфіі… Побач – здымкі таленавітых выпускнікоў школы розных гадоў і расказ пра насычанае жыццё сённяшніх юных жыхароў Астрына.

экспазіцыя 3 (1).JPGэкспазіцыя 3 (2).JPG

Цёткава школа

Жыццё вучняў і настаўнікаў Астрынскай сярэдняй школы ўвесь час прахозіць пад зоркай Алаізы. У 1957 годзе школе было прысвоена імя Цёткі, і ўвесь гэты час тут стараюцца быць вартымі яе памяці.

экспазіцыя 1 (9).jpg

Праводзяцца музейныя ўрокі “У школу да Цёткі”, тэатралізаваныя і інтэрактыўныя экскурсіі, вечарыны, гасцёўні, сустрэчы, конкурсы, прэзентацыі, флэшбэкі, творчыя выставы. Школьнікі займаюцца валанцёрствам, удзельнічаюць у акцыях, праектах і конкурсах, з задавальненнем вывучаюць творчасць Цёткі, чытаюць яе вершы, ставяць тэатралізаваныя пастаноўкі. Працуе савет музея і клуб «Юны экскурсавод».

З цягам часу музей стаў не толькі сэрцам школы, але і міжшкольным цэнтрам турыстска-краязнаўчай работы і важнай пляцоўкай для зносін, творчасці і дыялогу мясцовай супольнасці.

помнік ля школы.jpg

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Редакция газеты «Гродненская правда»