У Навагрудку ва «Уязной браме» устаноўлена скульптура рыцара (Відэа)

У Навагрудку ва «Уязной браме» устаноўлена скульптура рыцара (Відэа)

Бронзавую скульптуру «Абаронца горада» вышынёй 3 метры і вагой крыху больш за тону вырабіў беларускі скульптар Генадзь Буралкін.

Ён жа кіраваў усім працэсам устаноўкі рыцара, які з’яўляецца часткай памятнага знака «Уязная брама».

Вядома, Генадзь Мікалаевіч працаваў не адзін — стварэннем рыцара займалася яшчэ 10 чалавек. Увесь працэс заняў каля года.

Як праходзіла ўстаноўка скульптуры, глядзіце ў нашым фотарэпартажы і відэа.

IMG_2743.jpgIMG_2757.jpgIMG_2761.jpgIMG_2766.jpgIMG_2771.jpg


Работы па абуладкаванні памятнага знака «Уязная брама» працягваюцца. Генадзь Буралкін таксама займаецца вырабам 12 барэльефаў, якія будуць адлюстроўваць розныя перыяды з гісторыі Навагрудка. Размесцяць іх непасрэдна на браме. Акрамя таго, па эскізах скульптара на Навагрудскім заводзе металавырабаў будуць выраблены вароты, якія ўстановяць унутры брамы. Завяршыць усе работы плануецца да канца верасня гэтага года. Урачыстае адкрыццё памятнага знака адбудзецца 5 кастрычніка ў дзень святкавання 975-годдзя Навагрудка.

IMG_2784.jpgIMG_2792.jpgIMG_2805.jpgIMG_2810.jpgIMG_2838.jpgIMG_2819.jpg


IMG_2831.jpgIMG_3324.jpgIMG_3330.jpgIMG_2850.jpg