У Навагрудскім раёне Адбудуцца IV Шчорсаўскія чытанні

У Навагрудскім раёне Адбудуцца IV Шчорсаўскія чытанні

25 мая 2018 года ў 10.00 у аграгарадку Шчорсы Навагрудскага раёна адбудуцца IV Шчорсаўскія чытанні “Прыватныя кніжныя зборы. Мінулае, гісторыя і сучаснасць.

Адзін раз у два гады ў аграгарадку Шчорсы Навагрудскага раёна праводзяцца Шчорсаўскія чытанні. Гэтае мерапрыемства носіць навуковы характар. Запрашаюцца навуковыя работнікі з Гродна і Мінска, краязнаўцы. На абмеркаванне выносяцца тэмы, якія тычацца гісторыі бібліятэк і грамадскай думкі.

У 2018 годзе пройдуць чацвёртыя Шчорсаўскага чытання. Яны будуць прысвечаны асветніку Адаму Храптовічу і прымеркаваны да 250-годдзя з дня яго нараджэння. Будуць разглядацца пытанні гісторыі і сучаснага стану прыватных кніжных калекцый на Гродзеншчыне; асаблівасці захавання кніжнай культуры праз развіццё ўласных кнігазбораў.
У праграме: выступы навукоўцаў, чыя дзейнасць звязана з гэтым знакамітым чалавекам, прадстаўнікоў мясцовай улады, работнікаў музеяў і бібліятэк. Таксама вас чакае рэальная і віртуальная экскурсія па былой сядзібе Храптовіча.