У Ваўкавыскім раёне прайшой фестываль традыцыйнага народнага мастацтва

У Ваўкавыскім раёне прайшой фестываль традыцыйнага народнага мастацтва

Удзельнікі дэманстравалі “чароўныя скарбы роднай зямлі” – дарэчы, менавіта такую назву атрымаў адкрыты рэгіянальны фестываль традыцыйнага народнага мастацта, які прайшоў у Мачулінскім Доме культуры.
Здабыткі матэрыяльнай і духоўнай культуры продкаў на Ваўкавышчыне беражліва захоўваюцца ў сваёй непаўторнай адметнасці і перадаюцца ад носьбітаў да нашчадкаў. Арганізатарам мерапрыемства, удзел у якім прынялі калектывы з Ваўкавыскага, а таксама Гродзенскага раёнаў, выступіў Ваўкавыскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці.
У фае гасцей фестывалю чакала выстава вырабаў народных майстроў. Не пакінуў абыякавымі і асабліва зацікавіў моладзь і дзяцей майстар-клас па традыцыйнаму ткацтву.
Загадчык Дуляўскога сельскага клуба Вольга Стасюкевіч правяла прэзентацыю традыцыйных страў. Рэцэптамі страў абмяняліся з прысутнымі прадстаўніцы вёсак Субачы, Рэпля, Рупейкі, Ізабелін, Лапеніца і Раднікі.
А затым у глядзельнай зале тэатралізаваным пралогам распачаўся фестываль. Яго героі паведамілі пра багацце рэгіянальнага традыцыйнага народнага мастацтва.
Песенны фальклор і побытавыя танцы, традыцыйныя абрады і старадаўнія гульні — народнай творчасці ў самых розных яе праявах знайшлося месца на фестывальнай пляцоўцы.
Усе удзельнікі мерапрыемства атрымалі памятныя падарункі — гадзіннікі з эмблемай фестывалю.
Редакция газеты «Гродненская правда»