У вясновай частцы праекта «Вершы на свята» пра радасць першага спаткання і смутак развітання з каханай ад акцера абласнога драмтэатра Ігара Уланава

У вясновай частцы праекта «Вершы на свята» пра радасць першага спаткання і смутак развітання з каханай ад акцера абласнога драмтэатра Ігара Уланава

Сімвалам кахання ў музычным творы Максіма Багдановіча выступае зорка Венера, якая ўзышла ў небе.

Рамантычную гісторыю, напоўненую пяшчотай і любоўю, чытае акцёр Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра Ігар Уланаў. Дарэчы, стаць акцерам і даносіць думкі, эмоцыі і расказваць пра чалавечы лёс Ігару было наканавана з самага дзяцінства.


– З пятага класа у сярэдняй школе №6 у Ваўкавыску я быў прыцягнуты да тэатра. У нас была тэатральная студыя пад кіраўніцтвам Вячаслава Макуця, – распавёў Ігар Уланаў.

У Гродзенскім драматычным тэатры акцёр працуе ўжо пятнаццаць гадоў. Зараз за яго плячыма дзясяткі роляў, напрыклад, Гай Мантэг ў спектаклі «451 па Фарэнгейце» Адольфа Шапіра, Хлестакоў у спектаклі «Шынель» Юльяна Тувіма, Глумаў у «На ўсякага мудраца даволі прастаты» Аляксандра Астроўскага і іншыя.

А зараз – крышачку паэзіі.

Максім Багдановіч - Раманс

Зорка Венера ўзышла над зямлёю,

Светлыя згадкі з сабой прывяла...

Помніш, калі я спаткаўся з табою,

Зорка Венера ўзышла.

З гэтай пары я пачаў углядацца

Ў неба начное і зорку шукаў.

Ціхім каханнем к табе разгарацца

З гэтай пары я пачаў.

Але расстацца нам час наступае;

Пэўна, ўжо доля такая у нас.

Моцна кахаў я цябе, дарагая,

Але расстацца нам час.

Буду ў далёкім краю я нудзіцца,

У сэрцы любоў затаіўшы сваю;

Кожную ночку на зорку дзівіцца

Буду ў далёкім краю.

Глянь іншы раз на яе, — у расстанні

Там з ёй зліём мы пагляды свае...

Каб хоць на міг уваскрэсла каханне,

Глянь іншы раз на яе...

Редакция газеты «Гродненская правда»