«Ураджай» Купалаўскага тэатра можна паглядзець у прамым эфіры
Яго рэжысёр – Дзмітрый Цішко. Спектакль пастаўлены па п'есе аднаго з самых запатрабаваных беларускіх драматургаў сучаснасці Паўла Пражко. Яго тэксты перакладаюцца на дзясяткі моваў свету, ставяцца на сцэнах розных краін і абмяркоўваюцца на міжнародных конкурсах, але ў Беларусі імя Пражко можна ўбачыць на афішах нешматлікіх тэатраў.


«Ураджай» – гісторыя чатырох маладых людзей, якія прыйшлі збіраць яблыкі ў садзе, але ў іх увесь час штосьці ідзе не так: пчолы джаляць, скрыні развальваюцца да цвікоў, а сама садавіна аказваецца каменнай. Гэта гісторыя пра сучаснае пакаленне, яго клопаты, самастойнасць ці непрыстасаванасць, стаўленне да жыцця, стасункі, сяброўства… Адным словам, тое, чым і як жыве сённяшняя моладзь.


Доступ да прагляду будзе бясплатны для карыстальнікаў відэасэрвісу з любой кропкі Беларусі і за яе межамі. Трансляцыя праводзіцца ў межах спецыяльнага праекта да 100-га сезона Купалаўскага тэатра, які праходзіць пры падтрымцы генеральнага партнёра – кампаніі А1.

Шматкамерная мастацкая здымка ў высокай якасці дазволіць кожнаму гледачу максімальна паглыбіцца ў атмасферу тэатральнай залы і ўбачыць усё, што адбываецца на сцэне, з розных ракурсаў. Паказ пачнецца а 19-й гадзіне.
Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
