Ужо пяты! У мінулыя выхадныя сяброў у Дзятлава запрасіў “Зецельскі фэст”

Ужо пяты! У мінулыя выхадныя сяброў у Дзятлава запрасіў “Зецельскі фэст”

Штогадовае свята – фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” праходзіла пяты раз.

Раённае штогадовае свята – фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” – сёлета праходзіць пяты раз, распавядае "Перамога". Праект стаў папулярным як у сем’яў-удзельніц, так і ў гледачоў нашага раёна.

MG_2452.jpgMG_2478.jpg

На плошчы райцэнтра фестываль зноў сабраў гараджан і гасцей, якія цэняць сямейныя каштоўнасці, захоўваюць традыцыі сваёй сям’і, робяць добрыя справы на карысць малой радзімы і прадаўжаюць сябе ў дзецях і ўнуках.

“На свята!” – такой танцавальнай кампазіцыяй далучыцца да ўрачыстасці “Зецельскага фэсту” прысутных запрасіў танцавальны калектыў “Сунічкі”.

Дзятлаўчан, якія прыйшлі на свята, павітаў намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кухарэвіч. Ён зазначыў, што сям’я – гэта фундамент і будучыня нашай краіны, бо менавіта тут зараджаюцца лепшыя традыцыі, якія чалавек нясе праз усё жыццё. Са словамі асаблівай удзячнасці Ігар Станіслававіч звярнуўся да шматдзетных і прыёмных сем’яў, дзе, нягледзячы на паўсядзённыя клопаты, цяпла бацькоўскіх сэрцаў хапае на ўсіх. Сем’ям Дзятлаўшчыны Ігар Кухарэвіч пажадаў здароўя, ладу, дабрабыту, шчасця.

MG_2677.jpgMG_2657.jpg

Музычныя падарункі для ўдзельнікаў урачыстасці падрыхтавалі артысты нашага раёна: Андрэй Добыш, Алена Гузавец, Таццяна Шостка, Сяргей Малышчык, Ганна Харлінская, Людміла і Аляксандр Баклушыны, Таццяна Дудкіна, Марына Варган і іншыя.

Добрай традыцыяй фэсту стала віншаванне сем’яў-юбіляраў. 2021 год не стаў выключэннем: першымі на чырвоную дарожку запрасілі пары, якія сёлета адзначаюць 25 гадоў сумеснага жыцця – сярэбранае вяселле. Сімвалічныя медалі “За каханне і вернасць” атрымалі сямейныя пары з 25-гадовым стажам Віталя і Алены Косых, Пятра і Марыі Горбачаў, Уладзіміра і Марыны Кекшукоў, Аляксандра і Святланы Аблажэяў, Аляксандра і Таццяны Кармільчыкаў, Наталлі і Дзмітрыя Горбачаў, Ірыны і Сяргея Верамейкаў. Яны пакінулі свае роспісы ў Кнізе ганаровых сямейных юбіляраў і атрымалі кветкі і падарункі ад калектываў, дзе працуюць.

MG_2420.jpgMG_2413.jpg

Залатыя медалі фэсту і падарункі былі ўручаны сям’і з 50-гадовым стажам сумеснага жыцця – Іосіфу і Яніне Марцінчыкам.

Безумоўна, багацце сям’і – гэта дзеці. Шчырымі апладысментамі прысутныя сустракалі шматдзетную сям’ю Наталлі і Андрэя Клюкачоў, якія гадуюць пяцёра дзяцей. Падарункі ім уручыў старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак.

Вядучыя ўрачыстасці Наталля Маліноўская і Чэслаў Свіб нагадалі прысутным, што ў фестывалю “Зецельскі фэст” ёсць свая “Кніга летапісу”, куды кожны год уносяцца прозвішчы сем’яў-пераможцаў. Сёлета яна таксама папоўніцца новымі запісамі. А паглядзець гэты літаратурны дакумент жадаючыя маглі на інтэрактыўнай пляцоўцы раённай бібліятэкі “Неразлучныя сябры – тата, мама, кніга, я”.

MG_2403.jpg

А свята прадаўжалася. На плошчы працаваў “горад майстроў”, самых актыўных удзельнікаў фестывалю чакалі шматлікія тэматычныя пляцоўкі з гульнямі і конкурсамі, а юных сяброў фэсту вабілі надзіманыя горкі, атракцыёны, каруселі і салодкія прысмакі на любы густ.

MG_2703.jpg

Міс Панамка, Містар Кепка на “Зецельскім фэсце”

Сёлета ўпершыню на “Зецельскім фэсце” ладзіўся конкурс-дэфіле для юных моднікаў “Міс Панамка, Містар Кепка”, распавядае "Перамога".

Яго арганізатары з Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці прапанавалі юным асобам і іх бацькам змайстраваць арыгінальны і яркі галаўны ўбор і заявіцца ў адной з пяці намінацый: “Флордызайн”, “Comedi-шляпа”, “Крэатыўная”, “Нацыянальны каларыт”, “Самая вялікая”.

MG_2697.jpgMG_2716.jpgMG_2719.jpg

На прапанову адгукнуліся і стварылі навінкі ў свеце дзіцячай моды каманды куцюр’е ясляў-сада № 1 і дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 2 горада Дзятлава, а таксама сям’і Снапковых з Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

Як вядома, любы моднік пад прыгожы капялюш, каб дапоўніць вобраз, абавязкова падбярэ адпаведны касцюм ці сукенку, таму і ў юных удзельнікаў конкурсу-дэфіле атрымаліся свае модныя калекцыі. Калі характарызаваць іх коратка – яркія, арыгінальныя, крэатыўныя.

MG_2730.jpgMG_2746.jpg

Членам журы пад кіраўніцтвам начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вольгі Рагачовай нялёгка было зрабіць выбар, аднак яны ўсё ж такі вынеслі модны прысуд.

MG_2769.jpgMG_2798.jpgMG_2779.jpg

Бясспрэчную перамогу ў конкурсе, галоўны прыз, дыплом і тытул “Міс Панамка” заваявала Валерыя Царык з ДРЦД №2 горада Дзятлава. Яшчэ адным галоўным прызам, дыпломам і тытулам “Містар Кепка” адзначаны Багдан Бахар, выхаванец той жа дашкольнай установы. Таксама члены журы вылучылі маленькіх моднікаў, якім дасталіся спецыяльныя прызы сімпатый. Гэта былі Вікторыя Снапкова з Вензавецкага сада-сярэдняй школы, Юлія Спасюк і Вера Каляда з ясляў-сада № 1 горада Дзятлава. Астатнія ўдзельнікі моднага дэфіле аўтарскіх капялюшыкаў атрымалі салодкія прызы і рознакаляровыя паветраныя шары.

MG_2830.jpgMG_2846.jpgMG_2850.jpg

Спортивный настрой семейного праздника

IMG_4566.jpgIMG_4492.jpg

В Дятлово на стадионе «Колос» в рамках фестиваля семейного отдыха “Зецельскі фэст“ проходит спартакиада Гродненской области «Папа, мама, я – спортивная семья», рассказывает "Перамога".

IMG_4488.jpg

В соревнованиях принимают участие семейные команды из различных районов области.

Перед началом  спартакиады  участников спортивного праздника поприветствовал заместитель  председателя Дятловского райисполкома Игорь Кухаревич.

IMG_4629.jpgIMG_4693.jpg

В состав команды входят мама, папа и ребёнок.  Семьи подразделяются на 3 группы, в зависимости от возраста ребёнка:  первая – 6-8 лет, вторая – 9-11, третья – 12-14.

IMG_4631.jpgIMG_4755.jpg

Мамы показывают свою ловкость в прыжках на скакалке. Папы соревнуются в беге на 400 метров . Дети в возрасте от 6 до 8 лет пробегают дистанцию в 30 метров с препятствиями, 12-14 лет – участвуют в челночном беге. Родители вместе с детьми разных возрастов  демонстрируют точность в дартсе и городошном  спорте, собирают рюкзак и из разбросанных деревянных палочек складывают фигуру «колодца» в туристической эстафете.

IMG_4725.jpgIMG_4824.jpg

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Редакция газеты «Гродненская правда»