Узорная тэатр-студыя смаргонскай гімназіі рыхтуецца пацвердзіць сваё званне
Адноўлены спектакль па драматычнай баладзе Аляксея Дударава “Радавыя” паказалі ўчора на малой сцэне гімназіі юныя акцёры тэатра-студыі “Сучаснік”. Пастаноўку ўдзельнікі прысвяцілі 75-годдзю Вялікай Перамогі, расказвае газета "Светлы шлях".
Кіраўнік тэатра-студыі і адначасова рэжысёр-пастаноўшчык Галіна Скаскевіч прадставіла пастаноўку, якая па-ранейшаму актуальная і выказала спадзяванне, што студыя пацвердзіць званне “узорная” на праглядзе. Галіна Францаўна выказала падзяку бацькам удзельнікаў спектакля, раённаму Цэнтру культуры, музею гімназіі і персанальна Л. Шумскаму за дапамогу ў зборы касцюмаў і бутафорыі для спектакля “Радавыя”.

У п’есе занятыя адзінаццацікласнікі гімназіі Яўген Валенціновіч, Іван Волк, Вячаслаў Вінакураў, Артур Кузняцоў, Мікіта Ларыёнаў, Арына Ігнатовіч, Маргарыта Шпак, Аляксандра Дурэйка, Паліна Іванова, Юлія Рабіновіч, Вольга Баркоўская, Ян Стрыга і іншыя.








Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
