В Мирский замок передали 100-летний ручник белорусской ткачихи, который побывал в Польше, Германии и США

В Мирский замок передали 100-летний ручник белорусской ткачихи, который побывал в Польше, Германии и США

111.jpg
Мінаюць гады, прабягаюць стагоддзі, але нязменнай застаецца мудрасць беларускага народа. Яна зафіксавана на вырабах народнага ткацтва, дзе ўзоры сімвалізуюць дабрабыт, даюць надзею і сілы, выказваюць гонар за чалавека і яго працу, увасабляюць любоў і павагу да сваіх продкаў і роднай зямлі, з’яўляюцца абярэгамі.

У музей “Замкавы комплекс “Мір” быў перададзены ў дар ільняны ручнік, узрост якога больш за сто гадоў, расказвае "Полымя". Гэты прадмет, вытканы на ручным ткацкім станку, пабачыў шмат на сваім вяку. Пабываўшы ў Польшчы, Германіі, ЗША, у 2008 годзе вярнуўся на Радзіму, у Беларусь. Калісьці гэтая рэч належала Вользе Дука-Каласоўскай, жыхарцы вескі Паланэчка Баранавіцкага раёна, якая ў 1920 г. перадала яго свайму сыну Сцяпану, на той час сямігадоваму хлопчыку. Пры якіх абставінах гэта адбывалася, цяпер ужо цяжка сказаць, бо сведкаў не засталося.

Абапіраючыся на працы выбітных даследчыкаў-этнографаў, з упэўненасцю можна канстатаваць, што ручнік у тыя часы ў кожнай беларускай хаце, багатай ці беднай, з’яўляўся абавязковым атрыбутам і абярэгам. Напрыклад, ручнік-“уціральнік”, якім у паўсядзённым жыцці выціралі твар і рукі, надзялялі вялікай сілай ачышчэння. Людзі ведалі, што за любую справу трэба брацца з чыстымі рукамі і чыстай душою. Самы высокі статус меў ручнік-“набожнік”. Ім упрыгожвалі чырвоны кут хаты, накрываючы абразы. На ручнік-“падножнік” станавіліся маладыя падчас вянчання ў царкве. Ручніком у беларускіх хатах накрывалі свежаспечаны хлеб і вандроўніка ў дарогу адпраўлялі з гэтым багаццем, каб не забываў пра родны дом і свае карані. Магчыма, жыццёвыя абставіны разлучалі маці з сынам, і яго чакала невядомасць, цяжкі пераезд і жыццё ў чужой краіне. Хутчэй за ўсё маці бачыла ў ручніку ўвасабленне дабра, якое будзе побач з сынам. Чырвоны колер арнаменту, як і сама льняная тканіна, уяўляліся ёй надзейнай перасцярогай усяму адмоўнаму, а ромб, як асноўны элемент узору, сімвалізаваў жыццёвасць і дабратворнасць.

Зараз ручнік знайшоў прытулак у музеі замкавага комплексу “Мір”, размешчаным у сценах сусветнавядомага помніка ЮНЕСКА. І гэта не выпадкова, бо галоўная мэта гэтай культурнай установы – быць правадніком у свет беларускай гісторыі і культуры, захоўваць іх каштоўнасці.

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
установы – быць правадніком у свет беларускай гісторыі і культуры, захоўваць іх каштоўнасці.

Редакция газеты «Гродненская правда»