Верш Васіля Віткі пра сяброўства дзяўчынкі і сінічак – у праекце “Вершы на свята”

Верш Васіля Віткі пра сяброўства дзяўчынкі і сінічак – у праекце “Вершы на свята”

 

Ледзь прачнуўшыся, дзяўчынка спяшаецца вынесці ім сняданак. Мілы дзіцячы верш чытае Настасся Лявонава.

Здаецца, сцэна для яе – рэч звыклая, бо расце Наста ў самай што ні ёсць тэатральнай сям’і. Мама Наталля і тата Віталь – вядомыя акцёры. Наталля служыць у драматычным тэатры, Віталь – у тэатры лялек. Занята ў спектаклях і сямігадовая Наста, яна – удзельніца дзіцячага ўзорнага музычна-драматычнага тэатра-студыі “Бубенчыкі”, што працуе пры Цэнтры культуры горада Гродна.


Васіль Вітка

“Сяброўкі”

Хто там грукае ў акно?
Гэта вы, сінічкі?
Я прачнулася даўно,
Запляла касічкі.
Вось надзену кажушок,
Выбягу на ганак,
З лесвіцы смяту сняжок,
Вынесу сняданак.
Тут халва і тваражок,
Скрылічак каўбаскі,
Цёплы з мясам піражок –
Ешце, калі ласка.
У абед, сінічкі, зноў,
Прылятайце смела.
Ну, а мне – пара дамоў,
Я ж сама не ела.
Редакция газеты «Гродненская правда»