Віртуальнае падарожжа і сустрэча з французскай пісьменніцай: тыдзень французскай кнігі пройдзе ў Гродне
Для гасцей арганізатары падрыхтавалі віртуальнае падарожжа, творчую сустрэчу з французскай пісьменніцай Ганнай Лазоўскай, а таксама абмеркаванне французскіх фільмаў.
–Удзельнікі мерапрыемства змогуць пазнаёміцца з гісторыяй і культурай адной з самых прыгожых краін у свеце – Францыяй, – кажуць арганізатары.
У мерапрыемстве таксама прыме ўдзел першы саветнік Пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандр Піке.

Што? Тыдзень французскай кнігі.
Дзе? Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага.
Калі? З 4 па 10 лютага.