Вучаніцы студыі народных спеваў “Шчодрыца” прынялі ўдзел у радыёперадачы “ДНК” на канале “Культура” Беларускага радыё

Выступленне прайшло ў Год гістарычнай памяці.

Вучаніцы студыі народных спеваў “Шчодрыца” Маргарыта Антановіч, Анастасія Бальцэвіч і Лізавета Віткоўская падчас запісу перадачы разважалі разам са сваімі настаўнікамі і арганізатарам конкурсу Вольгай Палехінай пра творчасць і беларускую народную песню. Дзяўчынкі з захапленнем расказвалі аб тым, як упершыню прыйшлі ў школу мастацтваў, дзяліліся, чым цікавяцца і аб чым мараць, а таксама выканалі ў эфіры беларускія песні, з якімі скарылі не адну міжнародную сцэну. Аб тым, як вырасціць лаўрэатаў, падчас перадачы падзяліліся Вольга Францаўна і Віктар Ігнатавіч. Дзякуючы іх працы свае таленты, вакальнае майстэрства, артыстызм і любоў да народнай песні на конкурсе “Планета дружбы” прадставілі чатырнаццаць выхаванцаў. Кожны з іх вярнуўся на Ашмяншчыну са званнем лаўрэата, нават тыя, хто толькі пачынае творчы шлях, – першакласнікі школы мастацтваў і дэбютанты міжнароднага конкурсу.
— Інтэрв’ю, прыемныя сустрэчы з вядомымі людзьмі — усё гэта надоўга застанецца ў памяці дзяўчынак, якія мелі магчымасць адчуць сябе сапраўднымі зоркамі, — расказала Вольга Чаплінская.
Асабліва цікава і хвалююча для нашых зямлячак было пабываць у вялікай студыі Дома радыё, дзе праходзіць запіс не толькі вядомых беларускіх артыстаў, але хароў і ансамбляў замежжа. Ашмянцы атрымалі ўнікальную мажлівасць прысутнічаць на рэпетыцыі выбітнага сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі, пасля якой у нашых дзяўчынак з’явілася новая мара – выканаць мілагучную беларускую песню пад гучны акампанемент аркестра дырыжора Аляксандра Высоцкага.
Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!