«Я па снезе сумую» - верш Сяргея Грахоўскага з нашага праекта “Вершы на свята” якраз пра сучасную зіму

«Я па снезе сумую» - верш Сяргея Грахоўскага з нашага праекта “Вершы на свята” якраз пра сучасную зіму

Здаецца, гэта пра сёлетнюю зіму напісаў свой верш Сяргей Грахоўскі. Зямля, рунь ды лірычны герой, а з ім і чытачы сумуюць па снезе. Быццам як мы.

Чытае яго супрацоўніца нашай газеты, спецыяліст аддзела рэкламы Валерыя Урбановіч.

Валерыя - выпускніца Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, скончыла магістратуру. А ў калектыве яе ведаюць не толькі як адказнага спецыяліста, але і вельмі творчага чалавека з выдатным літаратурным густам. Да таго ж, Лера сама піша вершы. Радкі са сцэнарыю на юбілеі газеты, што мы адзначалі восеню, напісала менавіта яна. Для нашага праекта Лера абрала твор Сяргея Грахоўскага і дзеліцца ім з вамі.


Сяргей Грахоўскі


Зноў смала замярзае на зрэзе,

Пасівела зямля і, як бубен, гудзе,

І па снезе сумуе,

Сумуе па снезе:

Пачынаецца снежань, а снег не ідзе.


Змрок у вокны сляпіцаю лезе,

І калючыя зоркі туманіць зіма,

Рунь па снезе сумуе,

Сумуе па снезе -

Хутка студзень, а снегу няма і няма.


Іней шорсткай ігліцай блішчыць на жалезе,

Абдзінокі снягір на бярозе знямеў.

Я па снезе сумую,

Сумую па снезе,

Па звычайнай, блакітнай і чыстай зіме.