З новым годам, сябры! У праекце “Вершы на свята” – твор Янкі Сіпакова пра краіну Сінягорыю

У першы дзень новага 2020 года вас, чытачоў “Гродзенскай праўды”, мы віншуем добрым вершам Янкі Сіпакова “Сінягорыя” пра казачную краіну, што можна пабачыць толькі ў асаблівую пару года. Чаму? Слухайце і пра ўсё даведаецеся.
Менавіта гэта твор абрала для чытання намеснік галоўнага рэдактара “Гродзенскай праўды” Алеся Робак. І дарыць яго вам. Дарэчы, калі б запыталі ў родных Алесі Аляксандраўны, ці расказвала яна ў дзяцінстве вершы Дзеду Марозу, яны б, напэўна, згадалі б, што ўжо ў трохгадовым узросце яна ведала напамяць увесь зборнік твораў Маршака! Вось такія таленавітыя людзі працуюць у “Гродзенскай праўдзе”!
Янка Сіпакоў
Ёсць летуценні сінія —
Сіней ад аснежаных ранкаў,
Краіна ёсць — Сінягорыя,
Прывезеная на санках.
Над ёй галаруч завіхаюцца
Па вушы мокрыя дойліды,
Рукі ў кішэнях грэюць,
Калі пальцы ад снегу зойдуцца...
Мараць у снежных сценах,
Мараць у белых палацах,
Якія жывуць толькі ў казках,
Сівым архітэктарам сняцца.
Калі спаць прымушаюць дойлідаў —
У парках, нібы ў музеях,
Сумаваць без іх застаюцца
Напаўразбураныя калізеі.
Імі ўсю ноч любуюцца
Паклонніцы і паклоннікі —
Іх снежныя бабы вартуюць,
Як белага дойлідства помнікі.
Прывезеную на санках.

Сінягорыя
Ёсць летуценні сінія —
Сіней ад аснежаных ранкаў,
Краіна ёсць — Сінягорыя,
Прывезеная на санках.
Над ёй галаруч завіхаюцца
Па вушы мокрыя дойліды,
Рукі ў кішэнях грэюць,
Калі пальцы ад снегу зойдуцца...
Мараць у снежных сценах,
Мараць у белых палацах,
Якія жывуць толькі ў казках,
Сівым архітэктарам сняцца.
Калі спаць прымушаюць дойлідаў —
У парках, нібы ў музеях,
Сумаваць без іх застаюцца
Напаўразбураныя калізеі.
Імі ўсю ноч любуюцца
Паклонніцы і паклоннікі —
Іх снежныя бабы вартуюць,
Як белага дойлідства помнікі.
Як летуценні светлыя —
Святлей ад аснежаных ранкаў —
Берагуць яе, Сінягорыю,