Успаміналі пра спектаклі, сыграныя ролі і ўдзячных гледачоў. Залескай “Батлейцы” споўнілася 35 гадоў

З нагоды юбілею ў Залескім доме культуры адбылася ўрачыстасць, якая сабрала ўсіх, хто на розных этапах меў дачыненне да лялечнага тэатра. Пачэсным госцем стаў адзін з яго заснавальнікаў - Аляксандр Лось - чалавек, пры якім тэатр атрымаў імя народнага.

Як адзначыла падчас свята вядучы метадыст па тэатральнаму жанру Гродзенскага абласного метадычнага цэнтра народнай творчасці Аліцыя Рабцава, залеская "Батлейка" з’яўляецца адным з лепшых творчых калектываў вобласці. 

Яго кіраўніку і артыстам госці жадалі цікавага пошуку, творчых поспехаў і новых здзяйсненняў.

f6e557b8d0599733f1cf9055ee3072dc.JPG
aa4212fd1400719a7327871e66075b0c.JPG
53de239d7995bb562aa4038d097d2e59.JPG
ee314714d3ff2b12113c74a3ee385354.JPG
9cf6d7f38d03913433bd8ac0f926cef3.JPG
b53e93bb4d99740218aad78ba4176da9.JPG
b9bb67e375ca6767c40b72b99c8ef341.JPG
fe25b618bfc5ac29b70cc4912df15810.JPG
6517502b7d3af941084625796d9b79e8.JPG
00c3a1b07eb70b6065722fca5a256a59.JPG