Танцавалі і спявалі амаль усе. “Жодзішкаўскі карагод” аб'яднаў аматараў народнай творчасці

Танцавалі і спявалі амаль усе. “Жодзішкаўскі карагод” аб'яднаў аматараў народнай творчасці

У межах свята адбыўся занальны агляд-конкурс фестывалю рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы”

Што за карэнне нас так моцна трымае? Роднай зямлі карэнне. Чым сілкуюцца гэтыя карані? Найперш – духоўнай спадчынай продкаў, наталяюць смагу вадой з народных, жыватворных крыніц. Падсілкавацца тым, што пакінулі нам продкі, сабраліся людзі на свяце побытавых танцаў “Жодзішкаўскі карагод”, расказвае shliah.by.

2.jpg
3.jpg
4.jpg

У межах свята адбыўся занальны агляд-конкурс фестывалю рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы”, а таксама конкурс на лепшую пару танцавальных чаравікоў.

 Удзельнікамі свята сталі прафесіяналы і аматары бытавога беларускага танца, музыкі, спеваў, майстры народнай творчасці, рамеснікі. І ўсё ж галоўным героем фестывалю быў Яго Вялікасць танец. Запальны, імклівы, жывы – ён панаваў не толькі на сцэне, але і за яе межамі.

5.jpg
6.jpg
7.jpg
8.jpg

На свята завітаў са сталіцы збіральнік, даследчык і папулярызатар беларускай народнай танцавальнай культуры, этнахарэограф, этнапедагог, арганізатар фальклорных фестываляў “Беларуская полька”, “Берагіня”, “Мяцеліца” Мікола Козенка.

9.jpg
10.jpg
11.jpg
13.jpg

Выступалі ўдзельнікі школы традыцыйнага мастацтва фальклорнага гурта “GUDA” (Мінск), народны ансамбль беларускай музыкі ”Лявоны” (Воранава), узорны ансамбль народнай музыкі “Гулянок” (Смаргонь), узорны фальклорны калектыў “Нальшчаначка” (Жодзішкі), народныя фальклорныя калектывы з Шутавіч і Валэйкавіч. Сваю творчасць прадставілі самадзейныя артысты з Ашмяншчыны , а таксама вакальная група “Чараўніцы” з Бялкоўшчыны, народны ансамбль беларускай песні “Вечарынка” з Жодзішак.

14.jpg
15.jpg
16.jpg
17.jpg
20.jpg
22.jpg
24.jpg
25.jpg
23.jpg

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Редакция газеты «Гродненская правда»